Днямі Налібакі наведалі група турыстаў з Ізраілю і Злучаных Штатаў Амерыкі. Іх цікавала гісторыя габрэяў Налібацкага краю. Да вайны яны складалі ледзь не палову насельніцтва нашых мястэчак.
У суботу ў вёсцы Янкавічы, якая належыць да Налібацкай парафіі, адсвяткавалі Год малой радзімы. З песнямі, танцамі, забавай, пачастункамі, падарункамі і культурным кілішкам моцнага трунку. Усё як належыць былой радзівілаўскай вёсцы.
Каб адпачыць ад шуму і мітусні, чалавек часта ідзе пашпацыраваць па лесе або парку. Там кожны з нас адчувае сябе спакойным. Там мы адчуваем сябе, яе дома. Дрэвы даюць нашмат больш карысці, чым проста псіхічны камфорт. Тады чаму мы іх бязлітасна высякаем каля сваіх дамоў і на нашых вуліцах?
На могілках у Налібаках збудавалі незвычайны аб'ект - гару Галгофу. Паводле Евангелляў, менавіта так называлася месца за сценамі Ерусаліма, дзе быў укрыжаваны Езус Хрыстос. Ініцыятары і аўтары помніка ў Налібаках кажуць, што гэта адзіная такая спаруда ў Беларусі.
Напярэдадні Калядаў Налібакі зазіхацелі святочнымі колерамі. Ва ўсім Стаўбцоўскім раёне няма вёскі, якая здолее пахваліцца лепшай ілюмінацыяй. Але налібачане не асабліва гэтым хвалявацца. Ёсць дык і добра.
Краязнаўца з Івянца Валеры Мазура выпадкова знайшоў у вёсцы Налібакі Стаўпецкага раёну старую манету. З уступнай экспертызы вынікае, што знаходцы больш за 1700 гадоў і яна была бітая ў Рымскай імперыі.