Днямі Налібакі наведалі група турыстаў з Ізраілю і Злучаных Штатаў Амерыкі. Іх цікавала гісторыя габрэяў Налібацкага краю. Да вайны яны складалі ледзь не палову насельніцтва нашых мястэчак.
10-асабовую групу ў Налібакі прывёз гісторык і папулярызатар Налібацкай пушчы Алесь Белы. Продкі адной з турыстак, С'юзэн Кімэль, паходзілі з нашых тэрыторый. Яе дзед вучыўся ў Валожынскай ешыве, пакуль яна не была зачыненая ў 1892 годзе.
Да вайны палова цяперашняй вуліцы Садовай у Налібаках (а раней Віленскай) была габрэйскай. Габрэі мелі свае крамы, корчмы, майстэрні, нядзельную школу і малітоўны дом. Да вайны налібацкія габрэі займаліся пераважна гандлем. Некаторыя гадавалі кароў, гусей, коней, разводзілі пчол.
Чытайце таксама: Запіскі налібацкага габрэя Генрыха Сліозберга
У 1921-1939 гады габрэйскія дзеці хадзілі ў мясцовую польскую школу. Пасля ўрокаў у іх былі заняткі ў сваёй габрэйскай школе.Былая вуліца Віленская. |
Пані Ірэна паказала гасцям мікву. Налібацкая міква да вайны знаходзілася ў драўляным дамку. Але ў 1941 годзе немцы спалілі яго разам з сінагогай, якая знаходзілася ў некалькікіх метрах ад міквы.
Налібаках знайшлі рытуальную габрэйскую купальню
Госці з ЗША і Ізраіля прайшліся да памятнага каменю з шыльдай у памяць пра налібацкіх габрэяў. Камень яшчэ рыхтуюць да адкрыцця.
Калі ў 1942 годзе ў Налібакі прыйшлі немцы, то ўсе ў Налібаках разумелі, якую небяспеку гэта ўяўляе для габрэяў. Налібачане хавалі ў сваіх дамах, гумнах, млынах цэлыя габрэйскія сем'і. У кастрычніку немцы загадалі мясцовым габрэям з'явіцца на цэнтральнай плошчы мястэчка. У гэты ж дзень у вёску прывялі некалькі соцень габрэяў з суседніх вёсак. Праз пару гадзін больш за тысячу чалавек немцы павялі па вуліцы Ліпеньскай (да вайны Наваградская) у бок Наваградка. Некаторых расстралялі непадалёк ад Івянца.
Чытайце таксама: Улюбёны ў Сібір налібачанін
З Налібак турысты паехалі ў Кляцішча. Побач з гэтай вёскай, каля хутару Чапроўшчына, знаходзіўся габрэйскі партызанскі лагер пад кіраўніцтвам Тувіі Бельскага. Дзякуючы яму вайну ў лесе перажылі сотні мясцовых габрэяў.
Дарога праз пушчу ў лагер Бельскіх. |
У лагеры дагэтуль захавалася студня, якая ратавала ад смерці сотні мясцовых габрэяў. |
No comments:
Post a Comment