У Налібаках за апошнія 10 гадоў дрэваў на вуліцах і дварах стала значна менш, чым было дагэтуль. Многія з іх сапраўды былі вельмі старымі і на вуліцах стваралі небяспеку для людзей і аўтамабіляў. Але пад пілу пайшлі і ідуць маладыя дрэвы. Трэба гэта спыняць. Ну і нічога не замінае нам садзіць новыя дрэвы.
Бярозы справа больш няма. |
1. Па-першае, дрэвы – гэта прыгожа. Вуліцы з дрэвамі, дзіцячыя пляцоўкі, паркі і двары з дрэвамі, ствараюць спакойнае і эстэтычнае навакольнае асяроддзе.
2. Дрэвы павышаюць якасць жыцця шляхам прыцягнення прыродных элементаў.
3. Дрэвы робяць зямлю больш урадлівай, захоўваюць верхні пласт глебы, даюць зямлі важныя карысныя рэчывы. Іх карані стабілізаваць глебу, перадухіляючы яе ад размыву падчас дажджоў.
4. Дрэвы ствараюць прахалодны цень і такім чынам забяспечваюць нам камфорт падчас актыўнага адпачынку з сям'ёй і сябрамі. Вы заўважылі, што на нашых вуліцах амаль немагчыма знайсці цень на лаўцы? Раней жа гэта было пры кожным другім двары. У выніку шукаць цень мы ідзем у хату, і замест таго, каб адпачываць, ганяем па хаце мух.
5. Многія дрэвы выкарыстоўваюцца ў натуральнай медыцыне. Толькі не кажыце, што вы не рабілі гарбату з ліпы і вішні? Ну, вядома ж, было такое.
6. Дрэвы ахоўваюць ад шуму.
7. Дрэвы ачышчаюць паветра ад таксічных газаў і пылу.
8. Дрэвы змяншаюць узровень стрэсу і агрэсіі.
9. Многія людзі саджаюць дрэвы як жывыя помнікі лёсавызначальных падзей. А праз гады гэтыя старыя дрэвы з’яўляюцца гістарычнымі помнікамі і нагодай да гонару. На Кромані расце ліпа, якую пасадзіў Юзаф Пілсудскі.
Ліпа Пілсудскага на Кромані |
Сям'я Дубіцкіх у Налібаках, 1920- гады. Сёння знайсці дрэва, пад якім можна было б сфоткацца, можна далёка не каля кожнага двара. |
11. Ландшафтны дызайн, не толькі ў двары, але і ва ўсім наваколлі, павышае прывабнасць нерухомасці.
12. Дрэвы выклікаюць пачуццё прыемнасці, спакою і камфорту. Яны падкрэсліваюць архітэктуру.
Некалі поўная дрэваў Ліпенская вуліца сёння амаль цалкам голая. |
13. З дрэвамі ў нас вельмі часта ёсць эмацыйная сувязь. У адной з вёсак у індыйскай правінцыі Раджастан пасля таго, як там нараджаецца дзяўчынка, садзяць 111 дрэваў.
14. Мы саджаем дрэвы, даглядаем іх і бачым кожны дзень. Многія нашыя ўспаміны з дзяцінства ўключаюць дрэвы. Сентыментальная каштоўнасць дрэваў – бясцэнная.
Камень у гонар Язэпа Фарботкі каля сельсавета выглядаў бы значна прыгажэй, калі б побач было дрэва. |
15. На ўласны юбілей, на дзень нараджэння дзяцей, блізкіх, з нагоды важных гістарычных датаў, чаму б нам не садзіць па дрэве? Сёлета спаўняецца 100 гадоў ад абвяшчэння незалежнасці БНР. З Налібак паходзяць два дыпламаты БНР – сябра дыпламатычнай місіі ў Кіеве Язэп Фарботка і консул БНР у Чэхаславаччыне Мікола Вяршынін-Верамей. Праз 50 гадоў яны стануць жывымі помнікамі.
Дрэва на плошчы ў Празе, дзе знаходзілася друкарня, у якой Францішак Скарына выдаў першую кнігу па-беларуску. |
ДГ
Лiпу на Кроманi пасадзiу прэзiдэнт Iгнацы Масьцiцкi.
ReplyDeleteНе. Масціцкі пасадзіў у Налібаках, каля сёньняшняй царквы. У кніге Рышарда Мазуна, які пасьля вайны жыў у Аўстраліі, ён згадвае ліпу Пілсудзкага.
Delete