Monday, December 25, 2017

20 фотаздымкаў з калядных Налібак



Напярэдадні Калядаў Налібакі зазіхацелі святочнымі колерамі. Ва ўсім Стаўбцоўскім раёне няма вёскі, якая здолее пахваліцца лепшай ілюмінацыяй. Але налібачане не асабліва гэтым хвалявацца. Ёсць дык і добра.

Налібакі ўжо перамаглі ў конкурсе на найлепшая святочнае афармленне сярод паселішчаў раёну. Пасля абыходу некалькіх вуліц вёскі, у нас не застаецца сумневу, што так будзе і сёлета.



Сядзіба на вуліцы Школьнай.



Галоўная ялінка ў Налібаках, на пляцоўцы побач з сельсаветам. Як і штогод, у навагодні вечар, тут адбудзецца святочная імпрэза для налібачан.



На вуліцы Азёрнаё усё зіхацець так, што бачна, пэўна, і ў Дзераўной.


На вуліцы Гасціннай, ва ўнутраным двары.


На жаль фотаздымак не ў стане перадаць атмасферу каля дзіцячага садка. Хто не бачыў, не палянуйцеся туды прайсціся.


Каля Дома культуры.


Сядзіба налібацкай гаспадаркі, больш вядомая як "кантора", бачная хіба ў самога космасу. Тут так пераліваецца ад колераў, што вочы танчаць.


"Кантора" штогод трымае лідэрства сярод дзяржаўных устаноў.


Ніводзін здымак, а тым больш наш зроблены тэлефонам, не перадаць хараства.


Гатовыя да Новага году і ў налібацкай школе.


На фасадзе крамы "Родны кут" карцінка мяняецца кожныя некалькі секунд.


Налібацкі сельсавет вы ўжо бачылі на першым здымку. А гэта трошкі іншыя колеры.


На царкве з цэнтры Налібак выявы дзякуючы пражэктару мяняюцца штосекунду. Наша фотатэхніка не ў стане гэтага перадаць. Але паверце нам на слова - гэта цуд!


Налібацкі касцёл за некалькі хвілінаў да пачастку пастэркі.


Пасля імшы людзі на некалькі хвілін затрымліваліся каля каляднага жлобка.



А вось ён буйным планам.


І каля яго зіхаціць. Налібачане дзякуюць за мінаючы год.


Пасля імшы касцёл апусцеў. А на пастэрцы ён быў паўнюсенькі.


Сядзіба на вуліцы Гасціннай. Штогод яна цешыць вока. 

No comments:

Post a Comment