Thursday, April 28, 2016

Беларускія могілкі з’явяцца ў інтэрнэце. Пачалося ўсё ў Налібаках
















Ідэя стварэння віртуальнай базы дадзеных могілак Беларусі з'явілася ў Андрэя Бурдзянкова ў Налібаках. Пра незвычайнае захапленне, якое можа дапамагчы тысячам людзей знайсці свае карані, аўтар ідэі распавёў Польскаму радыё. 

Wednesday, April 13, 2016

Створаная турыстычная карта Налібацкай пушчы




Створаная турыстычная карта Налібацкай пушчы, на якой прадстаўленыя самыя славутыя мясцовасці Пушчы і яе ваколіцаў, і яе векавыя міфы.

Thursday, March 10, 2016

Данута і Міхал Міхно: сям’я няпоўнагадовых “остарбайтараў”






















Тэрмін "остарбайтар", які зараз шырока выкарыстоўваецца ў навуковым і публіцыстычным асяродку, у перакладзе з нямецкай мовы азначае “усходні рабочы”. Гэты тэрмін быў уведзены нацыстамі падчас Другой сусветнай вайны для абазначэння савецкіх грамадзян, якія былі адпраўлены на прымусовыя работы ў “трэці райх”.

Wednesday, March 2, 2016

"Пасля вяртання з Нямеччыны мы жылі пад дрэвам, бо ўсё было спаленае"













Ураджэнцы Рудні Налібацкай Вацлаў Кавалеўскі і яго сястра Яніна Скурат (Кавалеўская) ўзгадваюць спаленне немцамі іх роднай вёскі, вываз на прымусовыя працы ў Германію і вяртанне на бацькаўшчыну.

Tuesday, February 23, 2016

Самы стары ўладальнік Карты паляка ў Беларусі жыве ў Налібаках

















Група дыпляматаў з польскага пасольства ў Мінску наведалі ў Налібаках самага старога ўладальніка Карты Паляка ў Беларусі.

Friday, January 22, 2016

Генрых Далідовіч: Я быў першым дзіцём нашай спаленай вёскі

















Генрыха Далідовіча можна смела называць песняром беларускай дзяржаўнасці. З-пад яго пяра выйшла кніга пра ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага, трылогія пра ўзнікненне Беларускай народнай рэспублікі і Беларускай савецкай сацыялістычнай рэспублікі. Прыадчынім таямніцу - гэта пакуль не поўны збор. Да ўсяго гэтага, Генрых Вацлававіч вялікі лакальны патрыёт і пясняр малой радзімы. Падзеі амаль усіх ягоных апавяданняў, аповесцяў і раманаў адбываюцца ў Налібацкім краі.

Tuesday, January 19, 2016

Напад савецкіх партызан на вёску Камень у траўні 1944















У ноч з 13 на 14 траўня 1944 года ў вёсцы Камень цяперашняга Валожынскага раёна адбыліся падзеі, якія надоўга ўрэзаліся ў памяць яе жыхароў. У тую ноч савецкія партызаны з брыгады ім. Сталіна і атрада Шастакова атачылі гэты населены пункт і разграмілі пункт Арміі Краёвай (АК), які знаходзіўся ў Камені. У боі загінуў па прынамсі 41 чалавек, у тым ліку 20 мірных жыхароў, а таксама былі знішчаны два самыя вялікія будынкі Каменя - 265-гадовы драўляны касцёл і панскі дом.