Ураджэнцы Рудні Налібацкай Вацлаў Кавалеўскі і яго сястра Яніна Скурат (Кавалеўская) ўзгадваюць спаленне немцамі іх роднай вёскі, вываз на прымусовыя працы ў Германію і вяртанне на бацькаўшчыну.
Вацлаў Іванавіч Кавалеўскі нарадзіўся 7 чэрвеня 1928 г. у вёсцы Рудня Налібацкая, якая ў той час уваходзіла ў склад Польшчы. У інтэрв’ю яскрава адлюстроўваецца яго “польская” ідэнтычнасць. Вацлаў кажа пра “польскую” і “савецкую” вайну, памятае песні на польскай мове, ходзіць у касцёл. У пасляваенны час яго сястра Адальфіна скарысталася магчымасцю пераехаць ў Польшчу. Вацлаў узгадвае, як не атрымаў дазвол ад савецкіх улад наведаць сястру, бо быў ваеннабязаным і мясцовае кіраўніцтва турбавалася, што ён можа застацца ў Польшчы і не вярнуцца ў Савецкі Саюз. Паездку дазволілі толькі яго маці.
Вацлаў з жонкай Марыяй. |
Вацлаў распавядае цікавы факт, што жыхары Налібоцкай пушчы, вядомыя сваімі традыцямі самагонаварэння, нават ва ўмовах лагера для замежных работнікаў змайстравалі самагонны апарат, якім таемна карысталіся для сваёй патрэбы.
У інтэрв’ю з Вацлавам таксама прымае ўдзел яго другай жонка Марыя Эдуардаўна Кавалеўская.
Яніна Скурат (Кавалеўская) |
У інтэрв’ю з Янінай і Вацлавам асаблівае месца займае цяжкае пасляваеннае жыццё. Пасля вайны сям’я вярнулася на месца спаленай вёскі, некалькі тыдняў жыла пад дрэвам. Каб дапамагчы пракарміць сям’ю, Яніна з маленства хадзіла на розныя сельскагаспадарчыя падпрацоўкі. І Яніна, і Вацлаў здолелі атрымаць толькі пачатковую адукацыю, усё жыццё яны адпрацавалі ў родным рэгіёне на лясной і калгаснай гаспадарках.
Беларускі архіў вуснай гісторыі.
No comments:
Post a Comment