Група дыпляматаў з польскага пасольства ў Мінску наведалі ў Налібаках самага старога ўладальніка Карты Паляка ў Беларусі.
Дэлегацыю ўзначаліў часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Міхал Хабрас. Падчас сустрэчы дыпламат падзякаваў Яну Чарняцу за адданасць польскасьці ў савецкія часы, за захаванне польскай мовы, а таксама за выхаванне трох дачок у польскім духу.
Ян Чарнец з гасцьмі. |
Ян Чарнец не хаваў усхавалявання. Нягледзячы на свой узрост, ён падзяліўся ўспамінамі пра сваё доўгае жыццё, а таксама прыгадаў польскія песні і вершы.
Міхал Хабрас дзякуе Яну Чарняцу. |
Кс. Мар'ян Шэрнань і Ян Чарнец. |
Два гады таму Ян Чарнец даў вялікае інтэрв'ю Блогу Налібацкага края.
Чытайце тут: 100-гадовы налібачанін: Не дай Бог вам бачыць тое, што я перажыў
minsk.msz.gov.pl/дг
No comments:
Post a Comment