Saturday, October 10, 2015

Кім быў кс. Хвецька, пахаваны ля хатаўскога касцёла






















Побач з касцёлам у Хатаве стаіць помнік былому пробашчу мясцовай парафіі ксяндзу Люцыяну Хвецьку. Старажылы хатаўскіх ваколіц памятаюць гэтага святара і яго трагічную смерць 70 гадоў таму. Для хатаўчан кс. Хвецька быў іх душпастырам цягам пяці гадоў. А ў гісторыі нашай краіны ён застаўся адным з пачынальнікаў беларускага каталіцкага руха.

Friday, August 28, 2015

У Налібаках адсвяткавалі фэст св. Бартламея

24 жніўня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Налібаках адзначалася свята св. апостала Барталамея – аднаго з яе апекуноў. Cвятую Імшу ў гэты дзень узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, канцэлебраваў Імшу біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка.

Tuesday, August 18, 2015

10 фактаў пра касцёл у Хатаве

















Па дарозе з Івянца ў Стоўбцы знаходзіцца вёска Хатава. Зірнуўшы з дарогі ўлева вы пабачыце ў далечыні вежу парафіяльнага касцёла. У гэтай святыні багатая, цікавая і трагічная гісторыя.

Sunday, August 2, 2015

Майстры з Янкавіч - ювеліры Рэчы Паспалітай

















Княгіня Ганна Радзівіл (1676-1746) вельмі любіла ювелірныя вырабы. У яе калекцыі былі тысячы прадметаў з золата, срэбра, брыльянтаў, а таксама аметыста, яшмы, карнеола. Каштоўныя камяні ўпрыгожвалі пячаткі, табакеркі, покрыўкі для кіяў, якія Радзівілы дарылі сваім сябрам і знаёмым. Сустрэць іх можна ў музеях і прыватных калекцыях ва ўсім свеце. А нараджаліся гэтыя творы мастацтва ў вёсцы Янкавічы (Стаўбцоўскі раён), дзе Ганна Радзівіл у 1738 годзе стварыла мануфактуру па апрацоўцы напоўкаштоўных камянёў. 

Tuesday, July 28, 2015

5 фактаў пра рэчку Шуру ў Налібацкай пушчы









 




Гэтую рэчку жыхары Налібацкага края заўсёды мінаюць па дарозе з Налібак у Дзераўное, Стоўбцы альбо Мінск. Яна цячэ сабе спакойна праз пучшу - ад Прудоў ажно да Брухачоў. Але ці шмат мы ведаем пра Шуру? Пазнаёмцеся з 5 цікавымі фактамі пра нашу рэчку.

Monday, July 27, 2015

Налібацкія сядзібы: у гасцях у Мазуноў

















Сёння мы запрашаем Вас у госці да налібацкай сям'і Мазун. Нядаўна іх сядзіба была прызнаная самай прыгожай у Налібаках. Гаспадары Анна і Фэлікс ласкава дазволілі нам пашпацыраваць з фотаапаратам па іх двары ды хаце і заглянуць у кожнае месца, куды нам толькі пажадаецца. У выніку мы не толькі наздымалі каля паўстоні фотак, але і выпілі па пару келіхаў хатняга віна. Але пра ўсё па парадку.

Thursday, July 2, 2015

У Налібаках знайшлі рытуальную габрэйскую купальню

















У двары Ірэны Францаўны Дошчачкі на Віленскай вуліцы ў Налібаках знаходзіцца незвычайная спаруда. Гэта каменная адтуліна ў зямлі глыбінёй амаль 2 м. з невялікай лесвіцай. Доўгі час мясцовыя жыхары лічылі, што гэта фрагмент даваеннага склепу, які немцы не здолелі знішчыць, спальваючы Налібакі ў 1943 годзе.