Гэтую рэчку жыхары Налібацкага края заўсёды мінаюць па дарозе з Налібак у Дзераўное, Стоўбцы альбо Мінск. Яна цячэ сабе спакойна праз пучшу - ад Прудоў ажно да Брухачоў. Але ці шмат мы ведаем пра Шуру? Пазнаёмцеся з 5 цікавымі фактамі пра нашу рэчку.
1. Старыя пушчанцы кажуць, што рэчку назвалі ў гонар маладзіцы Шуры, якая ўтапілася там з-за нешчаслівага кахання. Каб утапіцца ў Шуры сёння, трэба моцна пастарацца. Вялікая некалі рэчка ператварылася ў рачулку. Усё з-за меліярацыі. Гісторыкі аднак мяркуюць, што ў назве Шуры прысутнічае балцкая аснова.
2. Даўжыня Шуры - 27 км. Яна належыць да басейна рэк Балтыйскага мора. Плошча басейна 99 км2.
3. У 18 ст. на беразе Шуры (злева на здымку) стаяла шліфоўня Ганны Радзівіл. Рака прыводзіла ў дзеянне механізм мануфактуры. Замежныя і мясцовыя майстры выраблялі там каралеўскія пячаткі і аздобу для зброі.
4. У 1943 годзе па Шуры праходзіла мяжа нацысцкай акцыі "Герман" падчас якой у Налібацкай пушчы былі спаленыя дзясяткі вёсак, забітыя сотні мірных людзей, тысячы вывезеныя на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Такі лёс нападкаў Налібакі, Пруды, Янкавічы. Вёскі і хутары за Шурай засталіся некранутымі.
5. 300 метраў ад берагу Шуры стаіць дом, у якім вырас пісьменнік Генрых Далідовіч, шматгадовы рэдактар часопіса "Маладосць", рэдактар "Краязнаўчай газеты". 200 метраў далей нарадзіўся і вырас журналіст Белтэлерадыёкампаніі і газеты "Звязда", былы прэс-сакратар Рады Бяспекі Беларусі Вікенцій Ключнік, які ў Шуры навучыўся плаваць, а сёння любіць пагойсаць на лыжах уздоўж рэчкі.
ДГ
Не забывайся і пра Крачаты :)
ReplyDeleteДык дапамагайце. Дасылайце :)
Delete