Традыцыі адзначэння свята апостала Бартламея - некалькі стагоддзяў. Першы касцёл у гонар апостала збудаваў у Налібаках князь Альбрэхт Радзівіл у 17 ст. У міжваенны час у дзень святога Бартламея ў Налібаках адбываўся вялікі фэст на які з'язджаліся госці ў усёй ваколіцы.
Сёлета свята супала з некалькімі юбілеямі ў жыцці налібацкай парафіі - мясцовы касцёл адзначае 80 гадоў ад пачатку будаўніцтва і 25 ад часу перадачы яго вернікам, а пробашч парафіі ксёндз - канонік Мар’ян Шэршэнь святкуе юбілей 60-годдзя, 33 гады святарства і 25-годдзе працы ў Беларусі.
кс. Мар'ян Шэршань. |
Біскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Святы з’яўляецца між іншым апекуном працаўнікоў сельскай гаспадаркі.
Абраз святога Бартламея ў касцёле ў Налібаках.
«У гэтых сценах пісалася і працягваецца пісацца гісторыя нашага духоўнага адраджэння, у якім асаблівае месца займае кс. канонік Мар’ян Шэршэнь. З 33 гадоў святарства 25 ён прысвяціў Беларусі і парафіі ў Налібаках, верна выконваючы абавязкі абвяшчэння Божага слова, асвячэння людзей праз цэлебрацыю сакрамэнтаў і будавання касцёльнай супольнасці ў часы, калі вынішчаную ваюючым атэізмам зямлю неабходна перамяняць у духоўны аазіс», — сказаў Мітрапаліт.
Святую імшу ў Налібаках канцэлебраваў таксама і біскуп Антоні Дзям'янка, ураджэнец Налібацкага краю і выхаванец ксяндза Люцыяна Хмялёўца ў парафіі ў Дзераўным.
Падчас імшы адбылася ўрачыстая працэсія вакол касцёла.
Пасля набажэнства парафяне і госці фэста віншавалі налібацкага пробашча.
Выступіў старшыня налібацкага сельсавета Аляксандр Пілінкевіч, які, дарэчы, дапамог у арганізацыі фэсту св. Бартламея.
Да віншавальных словаў у адрас юбіляра далучылася і дырэктар Налібацкай сярэдняй школы Вікторыя Высоцкая.
Настаўніцы рэлігіі ў налібацкай парафіі - Марына Амельяновіч і Вольга Грышан. Дзякуючы гэтым жанчынам налібацкія дзеці на працягу апошніх 20 гадоў спазнавалі божае слова і гісторыю хрысціянства.
Тыя, без каго налібацкага касцёла і парафіі ніколі б не было - налібачане.
Здымкі: Любоў Міцкевіч i www.catholic.by
|
No comments:
Post a Comment