Monday, July 27, 2015

Налібацкія сядзібы: у гасцях у Мазуноў

















Сёння мы запрашаем Вас у госці да налібацкай сям'і Мазун. Нядаўна іх сядзіба была прызнаная самай прыгожай у Налібаках. Гаспадары Анна і Фэлікс ласкава дазволілі нам пашпацыраваць з фотаапаратам па іх двары ды хаце і заглянуць у кожнае месца, куды нам толькі пажадаецца. У выніку мы не толькі наздымалі каля паўстоні фотак, але і выпілі па пару келіхаў хатняга віна. Але пра ўсё па парадку.



Ідзем да Музноў па старой Віленскай вуліцы ў кляцішчанскім напрамку. Цяпер вуліцу называюць Садовая.


Паварочваем управа, мінаем дзве бярозы і ўваходзім на падворак.


Да галоўнага ўвахода з вуліцы вядзе брукаваная сцежка. Яе гаспадар, пан Фэлікс, зрабіў сам, як зрэшты амаль усё ў сваім доме і на падворку.


Да гаража вядзе дарога з драўляных круглякоў. Паўторымся: і яе гаспадар зрабіў сваімі рукамі. Гэта ўжо, як той казаў, вышэйшы пілатаж.


А вось, уласна кажучы, і дом, дзе жывуць нашыя героі. Яго Мазуны таксама збудавалі самі.


Пакуль гаспадароў няма, наш фотаапарат ціхенька схаваўся ў маладым садзе каля хаты.


У добрага гаспадара нічога не прападзе. Во і старая касілка знайшла новае прымяненне.


Такім сімпатычным драўляным мастком мы праходзім у двор.


Адразу за мастком міні-парк. Вока не можа нацешыцца. Стылёва і прыгожа


А ў двары во такое дзіва. Тут можна падсмажыць і каўбаскі, і сала, і шашлыкі на вугальках.


Тыя, хто лянуюцца прайсціся пару метраў, могуць гэта зрабіць каля лавачкі. Тут таксама можна распаліць вогнішча.


Пасядзець і пагаманіць можна і на верандзе. Нядаўна на ёй змясцілася ажно 30 чалавек.


Чуем гул машыны. Вяртаюцца гаспадары, дзец і ўнукі.


Пані Аня, дарэчы, дачка самага старога налібачаніна Яна Чарняца. Пра яго мы пісалі раней. А прачытаць пра гэтага цікавага і мудрага чалавека можна ТУТ.


Гаспадыня з госцяй цешацца краявідамі гамоняць пра нешта сваё.


А краявіды ў нас з любога месца прыгожыя. Гэта Налібацкая пушча, дзіцятка :-)


З балкона і ўнукаў добра бачна. Далёка не зойдуць, пільнвае вока ўсё ўгледзіць.


А побач ходзіць дружа-бусел. Шукае пажыву. У нас зямля і балоты багатыя. Нешта ды знойдзе.


Сыходзячы з балкона праходзім праз хату. Наш шлях вядзе побач са сцяной поўнай фотаздымкаў сям'і Мазун.


 Наш позірк спыняецца на каміне. Тут ніякія каментары непатрэбныя. За камін і аздобу гаспадарам 10-ка з плюсам па дзесяцібальнай шкале.


На дварэ яшчэ светла, а значыць наш фотаапарат вандруе далей.


Па дарозе ў гарод цешымся кветкамі.


Ліпень - прыгожая пара.


Налібацкія краскі.


 Шыбуем праз поле сланеченікаў.


Заходзім у цяпліцу. А тут ўжо памідорыя гатовыя ўскочыць на талерку.


Мінаем майстэрню пана Фэлікса.


Цікуем у вакенца. Ага .... Гэта тут сталярня ў гаспадара.


Опа... Дроўцы для каміна гатовыя. Спадземся, што да наступнага гасцявання ў Мазуноў гаспадар іх паколе і яны будуць гарэць у каміне з "Пагоняй".


Вяртаемся назад. А тут даўжэзны вінаграднік.


А побач катэ.


Такі вось налібацкі кабрыялет у двары.


Без працы ён не стаіць. Яго апанавалі ўнукі гаспадароў і госці.


Госці абнадзіліся да такой ступені, што пакуль гаспадарскія ўнукі гойсаюць на кабрыялеце, тыя ціхенька пераглядаюць мазуноўскія цацкі.


Пакуль дзеці вырашаюць свае справы, мы з гаспадарамі ідзем на веранду, каб пакаштаваць хатняе віно з уласнага вінаграду. Цікава гамонім, пра што - не скажам. Гэта наша справа :-)


Дочкі гаспадароў - Анюта і Наташа. Бабуля п'е за ўнукаў. Нядаўна ў іх нарадзіўся яшчэ адзін. Яго вунь корміць мама.


А нам ужо трэба шыкавацца да выхаду.


 Ідучы на брамкі мінаем самую сапраўдную сячкарню.


Гаспадары - Анна і Фэлікс Мазуны каля свайго дома. Дзякуем ім і кажам - да сустрэчы. До новага ўраджаю вінаграда :-)

Фота і апісанне ДГ.

No comments:

Post a Comment