Wednesday, July 30, 2014

Пруды — вёска майстроў













Вёска Пруды здаўна славіліся сваімі майстрамі на ўсё налібацкае навакольле. Прудоўскія майстры будавалі хаты, складалі печы і выраблялі бочкі. Ці застаўся хоць які сьлед ад прамінулай славы Прудоў?

Sunday, July 20, 2014

У гісторыі Налібак, як у кроплі вады, гісторыя Заходняй Беларусі.

















На хвалях Радыё Свабода прагучаў рэпартаж Змітра Бартосіка, прысвечаны Налібакам і Блогу Налібацкага краю - www.nalibaki.org. На сайце радыёстанцыі можна паслухаць рэпартаж і пазнаёміцца з яго тэкставай версіяй.

Thursday, July 10, 2014

Фотарэканструкцыя налібацкай бойні

У траўні 1943 года савецкія партызаны забілі ў Налібаках 128 мясцовых жыхароў. Блог Налібацкага Краю прапануе фотарэканструкцыю гэтай бойні.

Monday, June 9, 2014

Рэканструкцыя спісу ахвяр налібацкай разні


У спіс увайшлі імёны каля пяцідзесяці ахвяр трагічнай раніцы 8 траўня 1943 года. За дзве гадзіны савецкія партызаны расстралялі 128 жыхароў Налібак.

Saturday, June 7, 2014

Налібачане напісалі песню на верш Генадзя Бураўкіна
















Налібацка-стаўбцоўскі блюз-рок гурт "Росы" напісаў песню на верш Генадзя Бураўкіна. Беларускі паэт памёр 30 траўня на 77 годзе жыцця.

Tuesday, June 3, 2014

Першы ўраджэнец Беларусі ў НХЛ: Хачу прыехаць у Налібакі





















Шлях ад першага кроку на каньках да прафесійнага хакея заняў яму 10 гадоў. Гэта былі часы, калі хакеісты, каб выжыць, падпрацоўвалі паміж сезонамі. Калі адзінай матывацыяй уставаць а 5 раніцы на трэніроўкі была любоў да спорта. Джон (Ян) Мішук здаў гэты экзамен і ў 1963 годзе стаў першым ураджэнцам Беларусі ў NHL. 

Tuesday, May 20, 2014

Налібачане ў бітве пад Монтэ-Касіна















 
70 гадоў таму, 18 мая 1944 года, ІІ Польскі корпус пад камандаваннем генерала Ўладзіслава Андэрса здабыў узвышша Монтэ-Касіна ў Італіі. Гэта быў стратэгічны пункт, з якога немцы кантралявалі дарогу на Рым.  Перад польскім корпусам  гэтыя горы штурмавалі амерыканцы, англічане, новазеландцы, фрацузы і індусы. І толькі ўдзел жаўнераў ІІ корпусу здолеў пераламіць сітуацыю ў гэтай адной з найбуйнейшых бітваў ІІ сусветнай вайны. У складзе арміі генерала Андэрса былі і ўраджэнцы Налібацкага краю.