На хвалях Радыё Свабода прагучаў рэпартаж Змітра Бартосіка, прысвечаны Налібакам і Блогу Налібацкага краю - www.nalibaki.org. На сайце радыёстанцыі можна паслухаць рэпартаж і пазнаёміцца з яго тэкставай версіяй.
Налібакам, мястэчку, якое дало імя вялікай пушчы, вельмі пашанцавала. У мястэчка зьявіўся свой сайт. Створаны ўраджэнцам Налібак, журналістам Зьмітром Гурневічам. На гэтай інтэрнэт-старонцы зьяўляюцца ўспаміны налібакцаў, партрэты старых местачкоўцаў, унікальныя фатаздымкі. У гісторыі Налібак, убачанай і распаведзенай непасрэднымі яе ўдзельнікамі і сьведкамі, паўстае, як у кроплі вады, гісторыя Заходняй Беларусі. З усімі яе трагедыямі і радасьцямі. Адрас старонкі — nalibaki.org.
Зьміцер Гурневіч — журналіст тэлеканалу «Белсат». На радзіму прыяжджае часта. Мы спаткаліся зь ім каля адноўленага налібацкага касьцёла.
ТЭКСТА ЦАЛКАМ ТУТ.
No comments:
Post a Comment