У траўні 1943 года савецкія партызаны забілі ў Налібаках 128 мясцовых жыхароў. Блог Налібацкага Краю прапануе фотарэканструкцыю гэтай бойні.
Наступленне партызан атрада імя Сталіна пад камандаваннем Васілія Чарнышова "Платона" на Налібакі пачалося 8 траўня 1943 года пасля 5-ай гадзіны раніцы. Партызаны ўвайшлі ў вёску з боку кроманьскага лесу.
Брукаваная дарога на пачатку Наваградскай вуліцы. Да вайны паабапал дарогі стаялі дамы, сёння тут калгасныя палі.
Першай хатай з боку лесу была сядзіба сям'і Мішук. Стрэлы з партызанскай зброі прасстрэлі сцяну іх дома над ложка. У гэтай сям'і цудам абышлося без ахвяраў. Сёння на гэтым месцы поле.
Пачатак Наваградскай вуліцы сёння.
Размяшчэнне вуліц у Налібаках пасля вайны не змянілася. Па старой традыцыі, на пачатку кожнай вуліцы ўсталёўваецца крыж. Прыблізна з гэтага месца пачаліся расстрэлы.
Мужчын забівалі наўпрост у ложках альбо выводзілі на вуліцы і забівалі каля сцяны хаты.
Партызаны атрада імя Сталіна прасоўваліся па вуліцы ў бок цэнтра мястэчка. Там, у мурах недабудаванага касцёла, знаходзіўся пункт самааховы. Паводле адной з версій, партызаны на пачатку траўня дамовіліся з чальцамі самааховы, што інсцэнізуюць напад на вёску, у выніку якога возьмуць у "палон" самаахоўцаў з далейшай мэтай далучэння іх да партызанскага руху. Чарговая сустрэча, на якой бакі меліся абмеркаваць "напад", была запланаваная каля 10 траўня. Партызаны парушылі дамоўленасць і прыйшлі на некалькі дзён раней са зброяй і без імітацыі. Ахвяры былі практычна ў кожнай хаце на Наваградскай вуліцы.
На гэтым месцы да спалення Налібак у жніўні 1943 года знаходзіліся сядзібы сям'і Годыль. Гаспадароў партызаны выводзілі з хат, ставаілі ў шэраг і расстрэльвалі ў групах. Мясцовыя жыхары, за выключэннем некалькіх сем'яў, не мелі зброі.
У сям'і Каржэнькаў партызаны забілі старэйшага сына. Малодшы Толік схаваўся ў хляве. Калі ён пабачыў, што партызаны пакінулі двор, ён сеў на каня і паімчаў у лес. Бацька, мяркуючы, што партызан скраў каня, схапіў стрэльбу і страліў. Хлопец загінуў.
Па іншай версіі, партызаны прыйшлі ў вёску з намерам імітацыі нападу. Аднак да сям'і Нецка прыехаў пляменнік з Івянца, паліцыянт. Пабачыўшы партызан, ён забіў аднаго з іх. Так і пачался бойня. Але версія даволі сумнеўная, паколькі сядзіба Нецкаў знаходзіцца за 200-300 метраў ад пачатку вуліцы, дзе партызаны да гэтага забілі каля 30 чалавек. Акрамя таго, у савецкіх дакументах прозвішча забітага партызана Варанцова не ўзгадваецца. Гэтае прозвішча ўзгадаў у сваіх успамінах Чарнышоў "Платон".
На Наваградскай вуліцы жыў камендант самааховы Жэня Клімовіч. Пачуўшы стрэлы, ён пабёг у бок касцёла, дзе знаходзіўся пункт самааховы, каб распавесці, што напад партызанаў не імітацыя. Пасля вайны ён апынуўся Польшчы. У 1950-ыя гады яго арыштавалі і пакаралі смерцю.
Некаторыя дамы, абрабаваўшы, партызаны падпальвалі. Целы ахвяр бойні мясцовыя жанчыны
тушылі каля студняў на вуліцы.
У доме Лукашэвічаў забілі галаву сям'і Чэся.
З пункты самааховы пачаліся стрэлы ў бок партызанаў.
На месцы гэтай сядзібы ў 1943 годзе знаходзіўся шпіталь. Яго пацыентам удалося выратавацца дзякуючы крыкам: "тыф", "тыф". Партызаны спалохаліся і адступілі.
Вуліца на ўзроўні сядзіб Куніцкіх і Юнцэвічаў. Па ўспамінах старажылаў, кроў лілася з гэтага ўзгорка па бруку.
Гаспадар гэтага дома ўратаваўся схаваўшыся за печкай.
На ўваходзе ў цэнтр мястэчка страляніна спынілася.
Страляніна працягнулася каля касцёла.
На гэтым месцы стаў дом арганіста Здзіслава Петрашкевіча. Ён таксама загінуў ад стрэлаў партызан.
Сляды ад перастрэлкі захаваліся на сценах касцёла да сённяшняга дня.
Ахвяры налібацкай бойні пахаваныя на мясцовых могілках. У 1990-ыя гады за сродкі мясцовых жыхароў і налібацкіх эмігрантаў быў усталяваны помнік у памяць 128 забітых.
На месцы спаленага партызанамі радзівілаўскага драўлянага касцёла з 17 ст. цяпер стаіць крыж.
Пасля вайны ў цэнтры Налібак усталявалі помнік (адноўлены некалькі гадоў таму) у памяць аб мірных жыхарах і партызанах, якія загінулі ад зброі нямецкіх акупантаў. У пераліку імёнаў ёсць прозвішчы людзей, якіх партызаны забілі 8 траўня 1943 года.
Вуліца Наваградская (Ліпеньская) сёння. Від з цэнтра мястэчка.
У савецкай гістарыяграфіі налібацкая бойня называецца "ліквідацыяй нямецкага гарнізона ў Налібаках". Лічба забітых немцаў, паводле савецкіх справаздач, вагаецца ад 200 да 400 чалавек. Згодна з нямецкімі дакументамі, 8 траўня 1943 года ў Налібаках не было аніводнага немца, а ахвяры - выключна мясцовыя жыхары. Версію пра адсутнасць у гэты дзень у вёсцы немцаў пацьвярджаюць і самі налібачане. У савецкі час і ў незалежнай Беларусі следства налібацкай бойні не праводзілася. Расследаванне абставінаў гэтага злачынства праводзіць Інстытут Нацыянальнай Памяці Польшчы.
Здымкі і каментары ДГ.
У той дзень былі забітыя і жыхары Налібак браты Макрўскія - Франак і Мікадэсь. Добрыя і сумленныя працаўнікі. Старога іх бацьку не зачапілі. Можна дадаць і гэтыя імены да сумнага "налібоцкага" спіску. Хавалі ўсіх загінуўшых на мясцовых могілках здаецца ў адзін дзень. Як казалі сведкі тых падзей, такое масавае паханне - таксама было жудаснае відовішча.
ReplyDeleteДзякуй вялікі за інфармацыю. Імёны ўжо дададзеныя.
Delete