Saturday, June 7, 2014

Налібачане напісалі песню на верш Генадзя Бураўкіна
















Налібацка-стаўбцоўскі блюз-рок гурт "Росы" напісаў песню на верш Генадзя Бураўкіна. Беларускі паэт памёр 30 траўня на 77 годзе жыцця.

Дэма-версію песні "Пакуль жывы" выконвае Віталь Чарняўскі. Музыку напісаў Ягор Касцюкоў. У бліжэйшыя дні чакаецца прэм'ера студыйнага варыянта твора на сайце гурта "Росы".

Блог Налібацкага краю атрымаў сёння дэма-версію песні на верш нашага паэта. Паслухаць яе можна ТУТ.





Пакуль жывы,
Турбуйся аб жыцці,
Але пра смерць не забывай таксама,
Каб з першым і апошнім словам «мама»,
З якім у свет прыйшоў,
З яго пайсці.
Паспей для ўнука дрэва пасадзіць
I пыл з іконы старадаўняй сцерці.
I памятай заўсёды:
Толькі ў смерці
Ёсць права ўсё спакойна рассудзіць.
Не мітусіся лішне —
Усяго
Купіць,
Нагрэбці,
Нахапаць
Няможна,
I драбязу не пхні ў рукзак дарожны —
Ты ж хочаш сыну перадаць яго.
Не бойся смерці —
У тваёй крыві
Хапае і агню, і засцярогі.
Не саступай з абранае дарогі.
Пакуль жывы,
Жыві!

1995

No comments:

Post a Comment