Monday, June 9, 2014

Рэканструкцыя спісу ахвяр налібацкай разні


У спіс увайшлі імёны каля пяцідзесяці ахвяр трагічнай раніцы 8 траўня 1943 года. За дзве гадзіны савецкія партызаны расстралялі 128 жыхароў Налібак.


8 траўня 1943 года партызанская брыгада імя Сталіна напала на Налібакі.  Пасля артылерыйскага і мінамётнага абстрэлу былі спаленыя адміністрацыйныя будынкі, электрастанцыя, піларама.

А 5 раніцы пачалася экзэкуцыя мясцовых жыхароў. Яе праводзілі атрады імя Дзяржынскага, Суворава і “Бальшавік” пад камандаваннем Пятра Гулевіча. За няпоўныя 2 гадзіны партызаны забілі 128 чалавек, сярод якіх былі жанчыны і дзеці. Старшыня Цэнтральнага штаба партызанцкага руху Панцеляймон Панамарэнка ўзнагародзіў пазней кіраўнікоў аперацыі ў Налібаках. Пасля вайны яны занялі высокія партыйныя пасады.

Дзякуючы ўспамінам мясцовых жыхароў і ўраджэнцаў Налібак, якія цяпер жывуць за мяжой, удалося часткова рэканструяваць спіс ахвяраў партызанскага злачынства. Побач з імёнамі пазначаныя мянушкі налібачан, якія былі распаўсюджаныя ў мястэчку ў міжваенны час.

Больш пра масавае забойства ў Налібаках можна прачытаць у артыкуле "Памяці 128-мі"

- Адамцавіч Станіслаў - „Стрэк”
- Башура Стэфан – “Жыўчык”
- Дубіцкі Баляслаў - “Шылак”
- Дубіцкі Стэфан – сын “Шылака”.
- Дубіцкі Юзаф
 -Фарботка Альбэрт
- Фарботка Антоні “Бомбель”
- Фарботка Юзаф “Усак”
- Фарботка Браніслаў “Дрозд”
- Фарботка Антоні “Петрык”
- Фарботка Антоні “Барэц”
- Грыгарцэвіч Караль “Захарук”
- Грыгарцэвіч Баляслаў – “Юрка”
- Грыгарцэвіч Нікадэм “Дэк”
- Грыгарцэвіч Караль “Балабоста”
- Грыгарцэвіч Вацлаў “Есці”
- Годыль Нікадэм – “Бык”
- Годыль Станіслаш – “Смаляк”
- Годыль Алесь - “Паўлюк”
- Годыль Юзаф - “Румка”
- Каржэнька Браніслаў “Уратнік”
- Каржэнька Вацлаў
- Каржэнька Аляксандар “Люська”
- Карневіч - „Матка”,
- Карневіч, бацька
- Карневіч, першы сын
- Карневіч, другі сын
- Лойка Юзаф – “Кавальчук”
- Лукашэвіч Караль
- Лукашэвіч Чэслаў
- Лукашэвіч Ян
- Лукашэвіч, швагра Чэслава
- Макоўскі Мікадэсь.
- Макоўскі Францішак.
- Мішук Рафал – “Гуляш”
- Макоўскі Ян “Цецька”
- Муха Станіслаў
- Нецка, сын Адольфа
- Нецка, другі сын Адольфа
- Нецка Караль
- Петрашкевіч Міхал “Арганіст”
- Пузоўскі Юзаф
- Пузоўскі Эдвард
- Стасюкевіч Стэфан
- Хмара
- Чуйко
 2 настаўнікі Налібацкай школы з Наваградчыны. Імёны невядомыя.

У дадзены спіс увайшло 46 імёнаў ахвяраў 8 траўня 1943 года ў Налібаках. "Блог Налібацкага краю" звяртаецца з просьбай да тых, хто валодае інфармацыяй пра забітых падчас налібацкай разні, і любой іншай інфармцыяй пра падзеі 8.5.1943 года, скантактавацца з рэдакцыяй сайта.

ДГ

2 comments:

  1. Is it possible to post the names in Polish ? As they are now, they don't translate well with internet translation

    ReplyDelete
  2. Здравствуйте! Если еще актуально, хочу внести поправку жертв. Мой дедушка Нецко Болеслав, к сожалению уже умер, но рассказывал мне, что 8 июля были убиты два его брата: Нецко Караль и Нецко Юзаф.

    ReplyDelete