Ураджэнец Налібак Віктар Хмара працягвае знаходзіць шкляныя прадметы на месцы, дзе ў 18-19 стст. знаходзілася шкляная гута князёў Радзвілаў. Цяпер на тэрыторыі былой гуты размяшчаецца сядзіба сям'і Хмара. Незвычайныя знаходкі спадар Віктар выяўляе ў бацькоўскім агародзе. На яго думку, у мінулым там мог быць сметнік, куды гутнікі скідалі непатрэбнае шкло і кераміку. Нетрэбнымі яны маглі быць 200 гадоў таму. Сёння ўсе гэтыя прадметы маюць вялізную каштоўнасць, улічваючы факт, што ў Беларусі не захавалася вырабаў налібацкіх майстроў.
Пра свае знаходкі Віктар Хмара напісаў нам. Дарэчы, верагодна, што налібацкія гутнікі - Адам Хмара і Марцін Пока (бабуліна сям'я) - былі продкамі аўтара гэтага артыкула.
Маленькі Зюнтэль – невялікае мястэчка у Нямеччыне, у зямлі Ніжняя Саксонія. Там калісьці таксама, як і ў Налібаках, існаваў шкляны завод, які вырабляў бытавое шкло. Падчас раскопак там былі знойдзеныя розныя шкляныя прадметы, якія археолагі адносять да 18 – 19 стагоддзя.
Кавалкі шкла. Германія, Маленькі Зюнтель, 18-19 стст. |
Кавалкі шкла. Беларусь, Налібакі, 18-19 стст. |
Як вядома, першымі працаўнікамі Налібацкай гуты былі іншаземныя майстры менавіта з Саксоніі. Гутнікі былі кваліфікаванымі, добра ведалі рэцэптуру вытворчасті шкла. Галоўным відам сыравіны быў поташ, пясок і вапна. Поташ атрымлівалі з драўнянага попелу, дзе шмат жалеза, таму шкло было зелянявага, альбо блакітна-зялёнага колеру. Непразрыстым шкло часта рабілі таму, што ў ім не былі бачныя бурбалкі і вырабы з такога шкла выглядалі значна прыгажэй, чым з празрыстага.
Кавалкі зялёнага шкла, знойдзеныя ў Налібаках на тым месцы, дзе была радзівілаўская гута. |
У Налібаках, з зялёнага шкла рабілі бутэлькі, збаны і іншыя бытавые вырабы, пра што сведчаць наступныя шкляныя знаходкі на месцы былой гуты:
Фрагмент бутэлькі. Налібакі, Беларусь XVIII – XIX ст. |
Бутэлька, 1828 г. |
Бутэлька, 1792 г. |
Наступная знаходка вельмі цікавая, бо з кавалачкаў шкла атрымалася склеіць збан.
донца збана |
Посуд вырабляўся метадам вольнага выдзімання, і ўпрыгожваўся ляпнымі жгутамі, рэльефнымі ніткамі. Невялікія недакладнасці ручнога выдзімання - паветраныя бурбалкі.
Механізацыя вытворчасці, якая адбывалася ў 19 стагоддзі, дазволіла пазбавіцца ад маленькіх паветраных бурбалак, якія часта сустракаюцца ў вырабах 18 стагоддзя.
Збан з Налібацкай гуты XVIII ст? |
збан змяняе колер у залежнасці ад асвятлення. |
Шкляны адбітак ад бутэлькі чвэрці, жоўтага колеру, знойдзены на месцы былой Налібацкай гуты. XVIII – першая палова XIX cт.
Назва бутэлькі ”Чвэрць” адбываецца з самых старажытных часоў, калі купцы прадавалі гарэлку ня скрынямі з бутэлькамі, як цяпер, а вёдрамі – ёмістасцю роўнай 12, 3 літра. А самай хадавой рознічнай тарай стала ёмістасць роўная ¼ вядра, альбо 3,075 літра, якая ў народзе здабыла назву – чвэрць вядра.
Умелі, аднак, раней піць. |
Калі б удалося знайсці усю бутэльку, то яна выглядала б прыблізна вось так. |
Майстар нават спрабаваў шліфаваць шкло. |
Келіх з Налібацай гуты. |
Фота і тэкст Віктара Хмары.
дзякуй!
ReplyDeleteДзякуй
ReplyDelete