Дзякуючы архіўным дакументам удалося рэканструяваць спіс працаўнікоў шкляной гуты князёў Радзівілаў у Налібаках. Прадстаўляем вашай увазе спіс, у які трапіла 90 прозвішчаў. Большасць з іх дагэтуль распаўсюджаныя ў Налібацкім краі. Шукайце сваіх продкаў.
Налібацкая гута працавала 140 гадоў - ад 1720 да 1860 года. За гэты доўгі перыяд на ёй працавалі сотні налібачан. Спіс налібацкіх гутнікаў, які Бгог Налібацкага краю прадстаўляе вашай увазе, гэта толькі першая спроба вярнуць прозвішчы нашых таленавітых прадзедаў, чыя праца захапляла Еўропу ў 18-19 стст.
Замежныя гутнікі
Ёган Фрыдрык Гайнц мастак
Ёган Генрых Гайнц мастак
Ёган Крыстаф Дрэер 1732-1737
Вольф Ландграф памёр 15 снежня 1769 года
Ёган Георг Унгер
Леапольд Эйлер 19 ліпеня1765 года
Налібацкія гутнікі
Лаўрэн Адамцэвіч
Станіслаў Аўчук, мастак
Грыгоры Аўчук
Ігнат Аўчук
Сымон Баброўскі
Юзаф Башура
Лукаш Валодзька
Міхал Валодзька, (з 1 чэрвеня 1738)
Пётр Гасюк
Мікалай Гасюк
Ян Гардзіеўскі
Войцех Годыль
Шымон Годыль, вучань
Францішак Годыль
Адам Годыль
Стэфан Грыгарцэвіч
Янка Грыгарцэвіч
Станіслаў Грыгарцэвіч
Міхал Грыгарцэвіч
Казімір Грыгарцэвіч
Лаўрэн Грыгарцэвіч
Казімір Грыгарцэвіч
Тамаш Дубіцкі
Пятрук Дошчачка
Тамаш Далідовіч
Мікалай Дубіцкі
Ян Дубіцкі, (з 1 студзеня 1735 года)
Ігнат Дубіцкі, (з 1 красавіка 1736)
Ян ІІ Дубіцкі, (з 1 чэрвеня 1738)
Міхал Зялёнка, (вучань)
Ян Залеўскі
Яска Кажушка
Пётр Каплейка, (з верасня 1752 года)
Міхал Каплейка
Юзаф Каржэнька, гутнік
Галляш Клімовіч, вучань
Мацей Карневіч
Грыгоры Клімовіч
Себасцян Канапацкі
Міхал Карневіч
Юзаф Казацкі
Юрка Кораб
Антоні Клімовіч, мастак
Франак Клімовіч, мастак
Юрка Какашынскі
Змітрок Карней
Міхал Лабач
Мікалай Лойка, (з 1760)
Марцін Лойка
Шымон Лойка, токар
Станіслаў Лойка, каваль
Юрка Лукашэвіч
Юры Лабач
Войцех Мішук, (стаў гутнікам у 1750 годзе)
Марцін Мішук
Юзаф Мішук
Крыштап Мазун
Марцін Мазун
Васіль Мазалеўскі столяр
Адам Навіцкі
Томаш Недзін, (Несын), (вучань)
Мікалай Нецка
Марцін Пока
Каспар Пазняк
Міхал Палойка
Марцін Пока
Марцін Пашкевіч
Адам Пажога
Пётр Русак
Мікалай Собаль
Янка Супрановіч
Мікалай Стасевіч
Ян Тарнаповіч
Бартламей Фарботка
Стэфан Фарботка
Юзаф Фарботка
Паўлюк Шумчык
Марцін Шумчык
Крыштап Шумчык
Андрэй Шуцька
Адам Хмара
Ян Хіліцкі столяр
Мацей Янчык
Ян Яскевіч
Васіль Ясеў
Шукаць налібоцкае шкло ў музеях Беларусі — цяжкая справа. Некалькі вырабаў з налібоцкай і ўрэцкай мануфактуры з'явіліся ў экспазіцыі новаадкрытага Радзівілаўскага палаца. Пабачыць творы рук сваіх прадзедаў сённяшнія Дубіцкія, Мішукі, Каржэнькі, Далідовічы, Касцюкевічы і Клімовічы, якіх багата ў ваколіцах Налібокаў, з большым поспехам могуць у музеях Кіева, Львова, Пецярбурга, Варшавы, Кракава, Прагі, Берліна і ў прыватных калекцыянераў у ЗША, Канадзе, Швецыі, Японіі.
ДГ
No comments:
Post a Comment