Tuesday, May 5, 2015

Партызаны з Налібацкай пушчы: праўда і міфы













Першыя партызаны на тэрыторыі Налібацкай пушчы з’явіліся ўвесну 1942 года. Рапартаў пра іх дзейнасць не захавалася, паколькі гэтыя атрады ствараліся хаатычна, без адзінага камандавання.  

Tuesday, April 21, 2015

Кромань на старых картах альбо кельты ў Беларусі
















У гістарычнай літаратуры нярэдка сцвярджаецца, што ў старажытнасці рака Нёман называлася Кронан, а само гэтае слова асацыююць з імем старажытнагрэцкага тытана Кронаса (Хронаса), які стаў увасабленнем ўсёпаглынальнага часу.

Monday, April 20, 2015

З Налібак у Новы Паўднёвы Уэльс

Самыя цікавыя сустрэчы адбываюцца нечакана. Такім было маё знаёмства з аўстралійскім спартыўным журналістам Кэрэлам Ф., які на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках размясціў некалькі здымкаў з Налібак. Мяне цікавіць усё, што звязана з маім мястэчкам. І тут мне закарцела даведацца, што магло прывесці маладога аўстралійца за тысячы кіламетраў, у аддаленую ад вялікіх дарог мясцовасць. Самы просты спосаб - задаць пытанне ў лоб. Так я скантактаваўся з Кэралам. 

Tuesday, April 7, 2015

Лакальная гісторыя: інструкцыя па карыстанні
















Мінулае маёй сям’і, вёскі і рэгіёна захапляе мяне з дзяцінства. Гісторыі пра жыццё “пры цары” і “за Польшчай”, вайну, высылкі прадзедаў у Сібір і калгасную нішчымніцу заварожвалі нас, дзяцей, больш, чым дыснэеўскія мультфільмы і вострасюжэтныя баевікі пачатку 90-ых. 

Monday, December 15, 2014

“Белпошта” выпусціла маркі з лога Налібацкай пушчы











Напрыканцы лістапада Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі выпусціла ў абарачэнне счэпку з чатырох марак пад назвай «Налібоцкая пушча». Мастак Аляксандр Міцянін. Дызайн Ганны Малаш. Памер марак 28х40мм.

Wednesday, November 19, 2014

Шляхам Івенец—Налібакі—Кромань
















Выйшаў з друку новы нумар часопісу "Архэ" цалкам прысвечаны розным аспектам гісторыі Заходняй Беларусі ў 1921—1939 гг., калі гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў склад Польшчы. Сярод шэрагу цікавых публікацый ёсць і артыкул прысвечаны даваеннаму турыстычнаму шляху з Івянца праз Налібакі на возера Кромань. Прапануем вашай увазе ўрыўкі з гэтага артыкула.

Monday, October 13, 2014

"Калі рускія прыйшлі, дык казалі, што ў нас тут Амэрыка"

















Блог Налібацкага краю працягвае публікаваць успаміны найстарэйшых налібацкіх жыхароў. Сёння пра сваё жыццё "пры Польшчы", "за саветамі" і  пад нямецкай акупацыяй распавядае 87-гадовы Ян Каржэнька.