Monday, April 20, 2015

З Налібак у Новы Паўднёвы Уэльс

Самыя цікавыя сустрэчы адбываюцца нечакана. Такім было маё знаёмства з аўстралійскім спартыўным журналістам Кэрэлам Ф., які на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках размясціў некалькі здымкаў з Налібак. Мяне цікавіць усё, што звязана з маім мястэчкам. І тут мне закарцела даведацца, што магло прывесці маладога аўстралійца за тысячы кіламетраў, у аддаленую ад вялікіх дарог мясцовасць. Самы просты спосаб - задаць пытанне ў лоб. Так я скантактаваўся з Кэралам. 


Хаця больш дакладна будзе назваць яго Каралем. Ён - унук ураджэнцаў Налібак, якія, як і большасць сваіх землякоў у палове мінулага стагоддзя былі вымушаныя пакінуць роднае мястэчка. Назвалі яго ў гона прадзеда-налібачаніна. У жніўня 1943 года немцы выгналі налібачан са сваіх дамоў. Больш за тысячу чалавек накіравалі на прымусовыя працы ў Нямеччыну, а Налібакі падпалілі, каб там не змаглі знайсці прытулку партызаны. Сярод той тысячы дэпартаваных налібачан былі, сярод іншых, Караль, Марыя, Міхал, Генрык Лукашэвічы. 

Караль Лукашэвіч

Марыя Лукашэвіч

Караль і Марыя ажаніліся да вайны ў Налібаках і вялі ўласную гаспадарку, як і большасць налібацкіх сем'яў.

       
                                             
Пасля вайны Лукашэвічы яшчэ некаторы час заставаліся ў Нямеччыне. Як і большасць тагачасных выхадцаў з Усходняй Еўропы, яны жылі ў лагерах для перамешчаных асоб. Нашыя героі апынуліся ў Вімберне, які знаходзіўся пад брытанскім кантролем. 

                                                Міхал Лукашэвіч (злева)
                                                   
                                                    Рэлігійная працэсія. 

У Нямеччыне налібачане намагаліся трымацца разам. 


Пра вяртанне на радзіму не было і гаворкі. Налібакі апынуліся ў межах сталінскага СССР. Што такое сталінскія парадкі - налібачане зведалі на ўласнай скуры пасля 1939 года.






Жыццё паволі ўсталёўвалася ў Нямеччыне. Тут была і школа, і праца.



Але вялікая сям'я Лукашэвічаў прымае рашэнне пакінуць Еўропу. Разам з яшчэ некалькімі налібацкімі суседзямі яны выпраўляюцца ў Аўстралію.


Першы дом на новай зямлі - штат Новы Паўднёвы Уэльс.


Новае жыццё пачынаецца і для немаладых ужо Караля і Марыі.



У Аўстраліі нараджаюцца новыя знаёмствы, з'яўляюцца новыя сябры. 


Ствараюцца новыя сем'і. Але і тут нашыя землякі не здраджваюць сваім традыцыям. Новая сям'я - налібацка-налібацкая. Лукашэвіч жэніцца на дзяўчыне з сям'і Фарботкаў.


 Сустрэча са сваімі - гэта святое.


У Аўстраліі налібачане не толькі ствараюць новую сям'ю, але і будуюць новы Дом. Усяго ў Аўстраліі пасля вайны асела некалькі дзясяткаў сем'яў з Налібак. Яны шчыльна кантактавалі, выдалі дзве кніжкі прысвечаныя Налібакам, а ў 1990-ыя некаторыя з іх наведалі радзіму.




Новае жыццё, праца і адпачынак.


Ёсць здымкі, якія не трэба каментаваць. 




А гэтыя хлопцы маглі б нарадзіцца і жыць у Налібаках. Але тут яны - аўстралійцы. 


Першае пакаленне налібацкіх аўстралійцаў.


Лукашэвічы і Фарботкі.



Кэрал (Караль) Фойл у 2007 годзе наведаў радзіму сваіх дзядоў.


На мясцовых могілках ён знайшоў пахаванні прадзедаў.


Сям'я Лукашэвічаў "пабывала" ў родных Налібаках пасля 60 гадоў разстання, дзякуючы фотаздымкам сына і ўнука.

Здымкі: Кэрал Ф.
Тэкст: ДГ.

No comments:

Post a Comment