Газета “Віленскі кур’ер” за 1924 год паведамляе пра выпадак блюзнерства ў касцёле святога Бартламея ў Налібаках.
Гаворка пра стары драўляны касцёл, пабудаваны Альбрэхтам Радзівілам у 1636 годзе. Ён знаходзіўся побач з сённяшняй святыняй, з левага боку. Сёння пра яго нагадвае вялізны драўляны крыж.
Здарэнне адбылося праз некалькі гадоў пасля таго, як Налібакі ўвайшлі ў склад Польшчы. Як паведамляла 92 гады таму газета, двое мужчын трапілі ў касцёл, выламаўшы акно. Злачынцы скралі залатую манстранцыю і скарбонку для ахвяраванняў.
Калі мужчыны хацелі ўцячы з нарабаваным, шум данёсся да арганіста, дом якога стаяў побач з касцёльнай званніцай.
Касцёл святога Бартламея. |
Уцякаючы злодзеі зламалі манстранцыю на кавалкі. Прадмет літургічнага рытуалу і скарбонку паліцыя вярнула касцёлу.
Тут да 1943 года стаяў касцёл святога Бартлаемя, пакуль яго не спалілі партызаны. |
ДГ
Здымак манстранцыі: flickr.com/leo gonzales
цікавая інфармацыя
ReplyDelete