Блог Налібацкага краю сабраў 13 цікавых фактаў пра перліну нашай пушчы - возера Кромань. Заахвочваем далучацца і дадаваць у спіс новыя альбо старыя малавядомаыя факты.
1. Возера Кромань мае амаль круглую форму дыяметрам каля 700 метраў. Яно знаходзіцца ў прыродаахоўнай зоне Налібацкага ландшафтнага заказніка. Плошча паверхні 0,92 км². Даўжыня 1,2 км, найбольшая шырыня 1,1 км. Даўжыня берагавой лініі 5,49 км. Найбольшая глыбіня 26,5 м, сярэдняя 13,2 м.
2. Паводле доктара хімічных навук, загадчыка кафедры аналітычнай хіміі БДУ Яўгена Рахманько, у даледавіковы перыяд тут былі горы з глыбокай цяснінай якраз у тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца возера Кромань. Пазней, калі прыйшоў ледавік, уся гэтая тэрыторыя пакрылася тоўстым пластом лёду. Кавалкі разбуранай пароды, лёду запоўнілі катлавіну, а пасля яго раставання і ўтварылася возера. Прафесар мяркуе, што дагэтуль вельмі глыбока пад зямлёй можа быць лядоўня, якая падсілкоўвае возера прэснай вадой. І таму верагодна, што з часам Кромань стане яшчэ глыбей — вядома ж, калі працэсы яго зарастання не стануць дамінаваць, лічыць Рахманько.
Налібацкія сем'і Дубіцкіх, Залеўскіх і Далідовічаў на Кромані. Пасляваенны час. |
«Новая карта Польшчы і Вугоршчыны» Себасцьяна Мюнстэра. |
5. Недалёка ад вусця невялікай рэчкі Кроманкі, якая выплывае з возера, даўней быў пракапаны канал, які меў даўжыню ў некалькі кіламетраў. Па ім дрэва з Налібацкай пушчы сплаўлялася ажно да Нёмана.
6. У міжваенны час на Кромані адбывалася ўрачыстае Свята мора. Для яго правядзення над вадой быў пабудаваны памост, а на беразе пастаўленыя доўгія сталы і лавы пад трысняговымі навесамі.
Налібачане на пікніку на Кромані. 1936 год. |
8. У гонар возера Кромань у міжваеннай Польшчы быў названы адзін з гандлёвых караблёў. Яго збудавалі ў 1912 годзе ў Англіі. Польская Балтыйская карабельная кампанія набыла яго ў грэкаў перад ІІ сусветнай вайной. “Кромань” удзельнічаў у высадцы альянтаў у Паўночнай Афрыцы. Карабель быў абсталяваны гартамі Oerlikon і велізарнай колькасць кулямётаў. Судна затанула ў 1945 годзе ля вуйсця Сены.
Карабель "Кромань". |
"Ліпа Пілсудскага" сёння. |
11. Рыбакі могуць прывезці з Кроманя 19 відаў рыб. Часцей на вуду трапляюцца лешч, плотка, акунь, ёрш, звычайныя шчупак, карась, лінь, гусцяра, краснапёрка. Да 1960-ых у возеры вадзіліся асятры, вугры, фарэль, вялікая колькасць ракаў. Памятайце: рыбалка на Кромані платная. Пуцёўкі можна набыць на беразе ў працаўнікоў рыбгаса.
13. Мясцовыя жыхары кажуць, што каб спазнаць усю прыгажосць возера Кромань, трэба глядзець на яго калі заходзіць сонца. Гэты факт патрабуе ўдакладнення: Наша возера чароўнае ў любую пару.
Дзмітры Гурневіч
Толькi учора быу там. Вада дужа цеплая. А сення праязджау па Лiпеньскай каля хаты вашых бацькоу. Дарэчы у Налiбаках урэшце паклалi новы асфальт
ReplyDelete