Saturday, June 18, 2016

Няма нідзе - як у Прудзе. Свята пушчанскай вёскі


У Прудах адзначылі свята вёскі. У святкаванні ўзялі ўдзел сотні людзей. Перад прысутнымі выступілі мастацкія калектывы, адбыўся пачастунак гасцей, для дзяцей працавалі атракцыёны.




Пруды - вёска Налібацкага сельсавета і Налібацкай парафіі. Яна размешчана на ўскрайку пушчы ля маляўнічай ракі Уса. Падчас ваёны вёску спалілі, але прудоўцы яе адбудавалі.


Свята пачалося ад урачыстага шэсця па вёсцы. На вуліцах гасцей віталі сталы з пачастункам. Падчас кожнага прыпынку гучалі песні, віншаванні і пажаданні для прудоўцаў.


Самадзейныя артысты ў прыгожых браслаўскіх касцюмах падрыхтавалі цікавыя мастацкія нумары. Гармонік граў і грымеў спеў на ўсю ваколіцу.


Пруды з гэта вёска майстроў. Пра гэта мы пісалі два гады таму вось тут. Прудоўскія майстры будавалі хаты, складалі печы і выраблялі бочкі. Падчас свята можна было пабачыць творы мясцовых майстроў на пленэрных выставах.


Шэсце ідзе па вуліцы. У цэнтры заўважаем старшыню налібацкага сельсавета Аляксандра Пілінкевіча, ініцыятара свята.


Гасцей вітаюць каля чарговага дома. Хлеб-соль і абраз Маці Божай. Прудоўцы - каталікі, ходзяць у налібацкі касцёл.


Танцы-шманцы.


З нагоды свята прудоўцам давялося пашукаць у сваіх куфарах старыя скарбы. Цікава, што там за музыка грае.


У Прудах далёка не адыдзешся. Праз пару крокаў гасцей спыняюць каля чарговага стала.


Ужо нават аркестар стаміўся спыняцца штокрок. Хай інструменты пачакаюць, а музыкі таксама пакаштуюць мясцовай смакаты.


Гляньце, які прыгожы каравай.


Стол ломіцца ад пачастункаў. Алкаголь - выключна для выставы. Прудоўцы - шануюць закон.


Гаспадарчы рыштунак. Цяпер такое можна пабачыць толькі ў краязнаўчых музеях альбо .... у Прудах.


Мясцовыя дзеткі з Лясной вуліцы.


А вось і жывы прудскі краязнаўчы музей.


Не збіваемся з графіку і ідзем далей. Нас чакаюць каля чарговага стала, дзе стынуць галабцы.


Якія элегантныя пані ў Прудах. І маладыя, і старэйшыя. А элегантны пан схаваўся пад кустом бэзу, каб сонца не прыпякло.


Згаладнець у Прудах не дадуць. Добры знак. Тут жывуць гасцінныя і шчодрыя людзі. Дык Налібацкі край жа!


Шэсце падыходзіць да апошняга стала. Усе жывыя-здаровыя.


Ідучы ў бок Дома культуры глядзім на маляўнічыя ваколіцы. Яны тут к кожным напрамку.


А са сцэны гасцей вітаюць артысты. Гулянка пачынаецца!


Народу ў Прудах было мора. І мясцовыя, і прыезджыя. Усе добра бавілі час.


Перад публікай выступіла арт-група "Беларусы". Кіраўнік ансамбля Валеры Шмат - мясцовы, з Налібак. Ён - у цэнтры.


У Прудах не толькі слухалі музыку, але і займаліся спортам.


Не нудзіліся на свяце і маладыя. Раз'язджалі па вёсцы іншамаркамі.


Пасля ўрачыстай імпрэзы прудоўцы працягнулі святкаваць у сваіх дварах і дамах. Людзі з суседніх вёсак казалі, што ў Прудах свята вёскі было не горшае, чым у Налібаках, а мо і лепш. Дык і праўда. Няма нідзе - як Прудзе :-)

Здымкі: Мара Нёманская. Апісанне: ДГ.




No comments:

Post a Comment