Monday, October 13, 2014

"Калі рускія прыйшлі, дык казалі, што ў нас тут Амэрыка"

















Блог Налібацкага краю працягвае публікаваць успаміны найстарэйшых налібацкіх жыхароў. Сёння пра сваё жыццё "пры Польшчы", "за саветамі" і  пад нямецкай акупацыяй распавядае 87-гадовы Ян Каржэнька.

Wednesday, October 8, 2014

"Яны нішчылі нашу капліцу і даўно паўміралі, а яна ўсё роўна стаіць на месцы"

















Едучы праз Янкавічы ў Налібакі вы заўсёды мінаеце каталіцкую капліцу. Яна знаходзіцца на правым баку вуліцы, перад апошнім янкоўскім домам. Паводле мясцовых жыхароў, невялікі непрыкметны будынак стаяў на гэтым месцы спакон вякоў. Трагічны лёс спаткаў капліцу толькі аднойчы. 

Monday, September 15, 2014

Налібоцкая пушча князёў Радзівілаў у ХVІ–ХVІІІ стст.















Налібоцкая пушча – гэта ўнікальны гісторыка-прыродны арганізм, час фармавання якога прыйшоўся на ХVІ–ХVІІ стст. Яго афармленню істотна паспрыяла працяглае знаходжанне ў руках аднаго магнацкага роду – Радзівілаў. Дзякуючы вылучэнню яе ў аўтаномную адзінку ў сістэме ляснога гаспадарання Радзівілаў, пушча захавалася як цэлае не толькі на карце, але і ў гістарычнай свядомасці насельніцтва.

Monday, August 18, 2014

Аўтобусная лінія Навагрудак-Івянец праз Налібакi















Роўна 75 гадоў таму праз Налібакі пачала курсаваць пастаянная аўтобусная лінія. 

Tuesday, August 12, 2014

Дзікі свет Налібацкай пушчы ў аб'ектыве відэакамеры

















З мінулага года па ініцыятыве «Белдзяржпалявання» ў Налібацкай пушчы пачаўся цікавы праект па сачэнні за жывёламі з дапамогай фота-і відэакамер. Што ўдалося зафіксаваць? Прапануем вашай увазе падборку кадраў. 

Saturday, August 2, 2014

Гісторык: колькасць партызан у Беларусі завышаная ў шэсць разоў
















 
Партызанскі руху падчас ІІ сусветнай вайны з'яўляецца адной з самых міфалагізаваных старонак беларускай гісторыі XX ст. Дзейнасць партызанаў савецкія гісторыкі паказвал як амаль выключна гераічную з'яву. Этнічныя канфлікты, праблемы ўнутры руху і стаўленне партызан да мірнага насельніцтва вельмі часта ігнараваліся. У Налібацкім краі падчас ІІ сусветнай вайны дзейнічала, паводле савейкіх дакументаў, некалькі дзясяткаў тысяч партызанаў. Якім было іх жыццё, мэты і барацьба?

Wednesday, July 30, 2014

Пруды — вёска майстроў













Вёска Пруды здаўна славіліся сваімі майстрамі на ўсё налібацкае навакольле. Прудоўскія майстры будавалі хаты, складалі печы і выраблялі бочкі. Ці застаўся хоць які сьлед ад прамінулай славы Прудоў?