На лясной дарозе Прудзішча-Шчорсы ў Налібацкай пушчы, побач з пляжам возера Кромань, на мінулым тыдні быў заўважаны мядзведзь. Яго пабачыла некалькі чалавек, якія 28 мая аўтамабілем ехалі на Кромань.
- Мядзведзь акурат пераходзіў дарогу. Калі мы яго пабачылі, то спыніліся. Ён таксама спыніўся, устаў на заднія лапы і праз некалькі секунд знік у гушчары. Мы паспрабавалі пад’ехаць бліжэй, каб лепш яго разглядзець, але мядзведзь, відаць, спалохаўся не менш, чым мы – распавядае сведка сустрэчы.
Адзін з пасажыраў паспеў зрабіць фотаздымак з адлегласьці ў некалькі дзесяткаў метраў.
Кіраўніцтва Налібацкага заказніка некалькі дзён таму паведаміла, што паводле іх уліку, на пачатку мінулай зімы ў пушчы залягло ў "спячку" 7 мядзведзяў. У снежні-сакавіку Налібацкую пушчу прачэсвала больш за сотню нелегальных зборшчыкаў рагоў і ў выніку ў красавіку егеры заказніка не змаглі упэўнена зафіксаваць аніводнага мядзведзя. Ляснікі хваляваліся, што мядзведзяў напалохалі і яны ўцяклі.
Возера Кромань. Побач з яго берагам быў заўважаны мядзведзь. |
Паводле тэрыолагаў, якія займаюцца вывучэннем фауны Налібацкай пушчы апошнія дзесяцігоддзі, мядзведзь вядомы ім у пушчы апошнія пяць гадоў, сустрэча ў апошнюю суботу стала сёмай па ліку. Паводле леснікоў, у Налібацкай пушчы на дадзены момант жыве пяць мядзведзяў. Тэрыолагі кажуць пра два асобнікі.
Пушчанскія мядзведзі – гэта даўняя легенда. На іх палявалі і іх лавілі Радзівілы. Пра іх пісалі Міцкевіч і Ядвігін Ш.
- Больш за стагоддзе іх не было ў Налiбацкай Пушчы - кажа гісторык Алесь Белы. - Дагэтуль старыя тут распавядаюць легенду, быццам дрэсiраваныя мядзведзi дапамагалi будаваць самыя старыя пушчанскiя касцёлы, напрыклад, касцёл у Дзераўной. Быццам бы на спiну iм навязвалi кошык, i яны рахмана цягалi па рыштаваннях на высокiя вежы цэглу. А там ужо муралi падхоплiвалi. У Індыі - працоўныя сланы, а ў пушчы - працоўныя мядзведзі – кажа Белы.
Літоўскае зацішша. Генрых Вайсенгоф. |
Згодна са статыстыкай Міністэрства лясной гаспадаркі, у Беларусі налічваецца 155 мядзведзяў.
Дзмітры Гурневіч
Не, ня веру,- гэта Дзiма Гурневiч прыбрауся за мядзьведзя i яго сфоткалi! (жарт,не крыудуй Дзiма) ----------------------------------------------------------------- -Больш за стагоддзе іх не было ў Налiбацкай Пушчы - кажа гісторык Алесь Белы.
ReplyDeleteА вось гэта не прауда. Сп. Белы хiба не з ваколiц нашае пушчы, альбо па iншых прычынах не ведае, што такiя ж,як на здымку невялiкiя мядзьведзi былi у Налiбацкай пушчы у 1970-х гадах. Цяпер я не магу прыпомнiць дакладна год , калi я сам, сваiмi вачамi бачыу мядзьведзеу след на неглыбокiм (" па костачкi) сакавiцкiм снезе.Год не помню, а пару помню.Таму што гэта было калi такуюць глушцы. Спужауся тады добра,хоць быу з дубальтоукай (але ж набоi на птушку), калi усьвядомiу што гэта мядзьвежы след, а не чалавека.Страх хутка прайшоу, бо разгледзеу, што след учарашнi. А за год да гэтага Валодзя Лецка (сын Федзi?) лясьнiк з Чорнага распавёу нам , што у яго мядзьведзь выдрау вулей пчол у ночы.Было тое зимой , i на сьнезе Валодзя ранiцой усё распазнау па слядах. Расповеды розных людзей аб "дзейнасьцi" гэтых "мурашнiкау" у агуле мелi месца 3-4 гады. То задратае цяля каля Панямонi, то зноу пчолы на Брадным i у iншых месцах. У нас i нашых суседзяу таксама былi пчолы,але у нас было цiха.Многiя бачылi у лесе раскапаныя мурауiныя стажкi-хаты. Але неяк неупрыкмет усё сьцiхла з мядзьведзямi. Казалi, што iх было не многа,i iх усiх выбiлi на мяса браканьерскiм чынам i яшчэ з помсты за шкоду.