Налібацкі сельсавет - самы беларускі ў Стаўбцоўскім раёне. Паводле перапісу 2009 года, менавіта налібачане самыя адданыя роднай мове сярод 16 сельскіх саветаў Стаўбцоўшыны.
Ажно 95,9% жыхароў нашага сельсавета размаўляе ў побыце па-беларуску. Гэта абсалютны рэкорд. У статыстыцы справа выглядае наступным чынам. У 2009 годзе на тэрыторыі Налібацкага сельсавета пражывала 1304 чалавек. На мове Коласа, Караткевіча і Быкава размаўляла 1250 чалавек. 53 асобы размаўлялі на мове Чэхава і Тургенева.
Цікавая дэталь. Тыя сельсаветы, дзе колькасць беларускамоўных перакрочвае 90%, а гэта яшчэ 5 сельсаветаў, ўсё гэта ваколіцы Налібацкай пушчы з абсалютнай большасцю каталіцкага насельніцтва: Аталезскі, Літвенскі, Рубяжэвіцкі, Цеснаўскі і Хатаўскі.
Этнічны склад нашага сельсавета выглядае так: 405 чалавек у 2009 годзе назвалі сябе беларусамі, 30 чалавек – рускімі і 860 палякамі. Сярод нас пражывала 3 украінцы, 1 армянін і 2 узбекі.
Найменш беларускімі ў нашым раёне з’яўляюцца Стоўбцы – 18% і Наваколасаўскі сельсавет – 15,1. Але ім ёсць на каго раўняцца! :-)
Дзмітры Гурневіч
Здымак: Андрэй Бурдзянкоў, grave.by
No comments:
Post a Comment