"Таямніцы Налібоцкай Пушчы" - погляд на Налібоцкі край праз прызму яго самых маляўнічых і авантурніцкіх міфаў . Уключае раздзел маляванак для самых маленькіх.
Гэтая кніга можа быць самым займальным шляхаводам па адным з самых цікавых рэгіёнаў Беларусі зусім недалёка ад Мінска. А можа - маляванкай для самых маленькіх. Погляд на Налібоцкі край даецца праз прызму яго самых маляўнічых міфаў: пра казачніка Бая які схаваў на дне возера Кромань усе беларускія казкі і легенды; пра мядзведзяў-будаўнікоў якія дапамагалі будаваць самыя старыя тутэйшыя храмы; пра пушчанскіх плытагонаў і гутнікаў-шкладуваў. Гэтыя пушчанскія міфы мы ўвасобілі у адмыслова створаных для кнігі мастацкіх сюжэтах,якія даступныя ў 2-х варыянтах: поўнакаляровым і контурным - для маленькіх аматараў малявання. Яны ж рэалізваныя і як серыя адмысловых паштовак.
Кніга складаецца з уводнага нарысу пра Пушчу ў цэлым і асобных невялікіх раздзелаў прысвечаных або найбольш важным населеным пунктам і геаграфічным аб'ектам, або найбольш знакавым міфам Пушчы. Яна ўключае таксама унікальную мастацкую турыстычную карту Пушчы і ваколіцаў фармату А4, якая даступная таксама ў выглядзе каляровага постэру А3 як дадатковая опцыя.
27. Налібоцкая шкляная гута
Відаць, самае славутае з былых пушчанскіх прадпрыемстваў – гэта Налібоцкая шкляная гута (1722-1862), якая доўгі час была ўзорнай мануфактурай па вырабe мастацкага шкла ў маштабe ўсёй былой Рэчы Паспалітай. Княгіня Ганна з Сангушкаў Радзівіл праславілася як заснавальніца многіх падобных мануфактураў і ініцыятарка рамeсніцкіх промыслаў у радзівілаўскіх уладаннях. Для працы на Налібоцкай гуцe, яна запрасіла найлeпшых майстроў з Гeрманіі, Аўстрыі, Чэхіі - гутнікаў, рэзчыкаў, шліфавальшчыкаў. Яны паступова навучылі сакрэтам рамяства і тутэйшых майстроў.
Мeць на сталe налібоцкі шкляны посуд доўгі час было справай прэстыжу і гонару для шляхты і заможных мяшчанаў, нават за мeжамі Рэчы Паспалітай. На жаль, урэшце рэшт гута не вытрымала канкурэнцыі і зачынілася. І сёння ў Беларусі засталося вельмі мала ўзораў яе вырабаў - келіхаў, філіжанак, флeтаў, графінаў і г.д. – затое яны ёсць у музeях Варшавы, Кракава, Прагі, Берліна, Пецярбурга, Кіева, Львова і ў прыватных замежных калекцыянераў.
28. Налібоцкія мядзведзі
Мядзведзі былі звычайнымі жывёламі ў Пушчы да сярэдзіны XIX ст., але былі
вынішчаныя ўжо пад канец гэтага стагоддзя пад час магнацкіх паляванняў. А да
гэтага часу налібоцкі край славіўся сваймі мядзвeдзямі.
вынішчаныя ўжо пад канец гэтага стагоддзя пад час магнацкіх паляванняў. А да
гэтага часу налібоцкі край славіўся сваймі мядзвeдзямі.
У славутай паэмe Адама Міцкeвіча "Пан Тадэвуш" мядзведзь, які ледзь не загрыз галоўных пeрсанажаў Тадэвуша і Графа, прыйшоў менавіта з Налібоцкай пушчы. Пeраважна тут мядзведзяў лавілі для Смаргонскай "акадэміі" – адмысловай школы, у якой калматых "студэнтаў"дрэсіравалі каб выконваць розныя цыркавыя трукі і
затым адпраўлялі гастраляваць па Літвe і Бeларусі і нават далёка за іх мeжамі.
У Пушчы дагэтуль распавядаюць лeгeнду, нібы самыя старыя тутэйшыя касцёлы дапамагалі будаваць… дрэсіраваныя мядзведзі. Кажуць, што на спіну ім прывязвалі кошык з камянямі або цэглай, і яны спрытна ды паслухмяна цягалі іх мулярам на высокія вежы. На пачатку 2010-х гадоў, калі край моцна абязлюдзeў, мядзведзі вярнуліся ў Пушчы пасля больш як стогадовай адсутнасці. Праўда, пакуль нельга сказаць, што пасяліліся яны тут трывала: апошнія зімы былі даволі маласнежныя і розныя прышлыя людзі, напрыклад, зборшчыкі рагоў непакоілі ды будзілі даўніх гаспадароў Пушчы занадта рана, ад чаго яны не маглі нармальна перазімаваць ды вывесці маладое пакаленне.
No comments:
Post a Comment