Ідэю гэтага фотарэпартажу падказаў амерыканец налібацкага паходжання Генры Астапей з Вашынгтону. Шпацыруючы па Налібаках, ён здзівіўся вялікай колькасці кветак і канстатаваў, што іх у Налібаках больш, чым у Пуэрта-Рыка з яго марскім трапічным кліматам.
Ідзем вуліцай Ліпеньскай, некалі яна называлася Наваградская.
Пачынаем нашае падарожжа ад сядзібы сям'і Шмат. Данута і Сяргей стварылі ў сваім двары сапраўдны кветкавы рай.
За кветкамі сімпатычная альтанка. Седзячы ў ёй можна насалоджвацца кветкавым водарам. Сапраўдная кветкатэрапія.
Бусел у двары нездарма. У Шматаў ажно дзесяцёра ўнукаў.
Паварочваем улева на вуліцу Азёрную.
Хораша і ў двары Вількоцкіх.
Падыходзім да чарговага дому, які літаральна тоне ў кветках.
Гаспадыня Ірына Раманоўская з гонарам паказвае нам свае ружы.
Працягваем вандроўку і вяртаемся ў цэнтар Налібак.
На вуліцы Гасьціннай, у двары Пячынскіх.
Ля царквы таксама задбалі пра кветкі. Шкада, што агароджа перашкодзіла нам зайсьці на падворак.
Гаспадыні гэтага дому Леанарды Юнцавіч няма ўжо пару гадоў, але кветкі буяюць як і раней.
На верандзе ў Юзэфы Куніцкай
У Ірыны Гурневіч.
Злодзеі скраплі два гады таму тры начныя лямпы. Дагэтуль ня могуць знайсці.
Від на ксяндзоўскі сад.
У Жаўнерчыкаў.
Рознакаляровы двор Мішукоў.
У Зялёнкаў-Слабодчыкаў як заўсёды ўсё на вышыні.
І Кавалеўскія ўжо каторы год не падводзяць.
Ізноў Слабодчыкі.
Едзем вуліцай Ліпеньскай далей, у бок возера Кромань.
Кветкі буяюць і ў полі самапасам.
Крыж напрыканцы вёскі.
Гэта не Кромань. Мясцовыя называюць гэтае возера Канцоўскім. Яно - на канцы Налібак.
У Нецкаў - акіян кветак.
Хопіць Ліпеньскай. Едзем на ровары ў бок Каменкі, у іншы бок Налібак.
Пачатак вуліцы Садовай. Некалі яна называлася Віленская.
Ля дому Залеўскіх. Сёньня там ужо ніхто не жыве.
У двор да Чарняўскіх немаведама як зайсці - паўсюль кветкі.
У двары ў Дошчачкаў.
І хочацца ж людзям :-)
У Дубіцкіх.
Найстарэйшы налібачанін - Ян Чарнец - рыхтуецца падліваць свае кветкі.
У Гарохавікаў у двары дык цэлыя мастацкія інсталяцыі.
Яшчэ адныя Гарохавікі. Тут дык цэлы японскі сад. Дбайныя гаспадары.
У Мазуноў, як у Багдадзе, усё спакойна і без зменаў. Хораша.
Хата сям'і Мусік.
А гэта ўжо Каменка. Далей хутак Мачулін і Церабейнае.
Крыж каля дому Дубіцкіх.
І ўласна дом Дубіцкіх. Колішні гаспадар будаваў налібацкі касцёл.
І побач яшчэ адныя Дубіцкія.
Вяртаемся з Каменкі ў Налібакі. Кажуць, што Каменка - гэта мікрараён Налібак.
У двары ў Бычкевічаў.
Фатограф Макс.
На зваротным шляху Ян Чарнец падлівае свае кветкі.
Завяршаем фоташпацыр каля налібацкага касцёлу.
No comments:
Post a Comment