Thursday, December 29, 2016

Лічба года: Налібацкую бібліятэку наведалі больш 2200 разоў


Напярэдадні Новага Году мы завіталі ў госці ў Налібацкую бібліятэку і падгледзілі працу бібліятэкаркі Валянціны Буняк. Цісніце далей, каб пабачыць, чым жыве святы кнігі ў сталіцы налібацкага краю.




У эпоху смартфонаў, сацыяльных сетак і электронных чытнікаў традыцыйная кніга губляе сваю папулярнасць. Але хаваць бібліятэкі рана. Нішто не заменіць пяпяровую кнігу, яе пах прыгожыя ілюстрацыі.


Фонд Налібацкай бібліятэкі ўнушальны. На паліцах - 8880 кніжак.


Бібліятэка атрымлівае 11 камплектаў перыёдкі. На пачэсным месцы - раённая газета "Прамень". Газета цалкам беларускамоўная, што сёння рэдкасць для рэгіянальнай прэсы. І наклад у яе неблагі - каля 7 тысяч асобнікаў.


Бібліятэкарка Валянціна Буняк займаецца зборам матэрыялаў па гісторыі рэгіёну. Спрыяе тое, што Стаўпеччына - зямля геніяў :-)


У суседніх вёсках бібліятэкі ўжо не працуюць па некалькі гадоў. У Налібаках інакш. За мінулы год бібліятэка атрымала 186 асобнікаў, сярод якіх 57 назваў.


Усяго ў бібліятэцы 263 чытачы. З іх 98 - гэта дзеці, а рэшта - 165 - дарослыя.


За мінулы год біблітэку наведалі 2212 разоў. Для мястэчка, дзе жыве ўжо менш 500 чалавек, вельмі добрая лічба.


Адна пятая усіх пазычаных кніг - беларускамоўныя. Ці шмат гэта? Няхай кожны падумае і адкажа сабе сам.


У налібацкай бібліятэцы Валянціна Васільеўна нязменна працуе ад 1995 году.


А вось так выглядае яе працоўны стол. Узорны парадак. Нядаўна прывезлі новыя назвы, але нашая бібліятэкарка працуе спраўна і кніжкі ўжо можна пазычаць.


Заўважце, як хораша расстаўленыя кнігі на паліцах. Гэта ледзь не твор мастацтва. А зараз давайце зірнем бліжэй, што нам прапануе налібацкая бібліятэка.


Класіка і яшчэ раз класіка. Яна модная ва ўсе часы і ва ўсіх пакаленняў.


А вось гэта шыкоўнейшая кніжка для дзяцей педагога Януша Корчака. Падчас ІІ сусветнай вайны ён кіраваў домам дзіцяці і пайшоў у газавую камеру разам са сваімі выхаванцамі.


Перачытаўшы гэтыя кнігі па гісторыі Беларусі, можна быць спакойным: вас ужо ніхто не русіфікуе, не спаланізуе і аўстралізуе. Абавязкова зазірніце ў гістарычны аддзел.


На асобнай паліцы выстаўленыя кнігі нашых землякоў. Але іх значна больш: і кніг, і славутых землякоў, якія варта перачытваць. Проста спытайцеся ў Валянціны Васільеўны. Яна вам усё падкажа і пакажа.


Не прамініце кнігу "Спадчына" шматгадовага дырэктара Налібацкай школы Адама Сінякевіча. На першай старонцы вы пабачыце сімвал Налібак, распрацаваны адмыслова для свята вёскі. Валянціна Буняк мела да яго ўзнікнення самае непасрэднае дачыненне.


Прыемна, што ў кнізе выкарыстаныя некаторыя матэрыялы, якія публікаваліся на нашым сайце.


На вялікі жаль Адама Іванавіча ўжо няма з намі. Але памяць пра яго жыве ў кожным з нас да той пары, пакуль мы будзем памятаць яго заслугі і ... чытаць яго кнігу пра Налібацкі край.


Каля працоўнага стала бібліятэкаркі стаіць стол для самых маладых наведнікаў. Але бібліятэка чакае і маладых, і старэйшых. Сёлета спаўняецца 500 гадоў ад выхаду перашай друкаванай кнігі па-беларуску. Дык нельга дазволіць кнігам памерці. Усе ў бібліятэку!!!

1 comment:

  1. Pan Siniakiewicz uczył się w polskiej szkole w Rubieżewiczach. Czy w bibliotece jest książka w języku polskim ?

    ReplyDelete