Tuesday, May 20, 2014

Налібачане ў бітве пад Монтэ-Касіна















 
70 гадоў таму, 18 мая 1944 года, ІІ Польскі корпус пад камандаваннем генерала Ўладзіслава Андэрса здабыў узвышша Монтэ-Касіна ў Італіі. Гэта быў стратэгічны пункт, з якога немцы кантралявалі дарогу на Рым.  Перад польскім корпусам  гэтыя горы штурмавалі амерыканцы, англічане, новазеландцы, фрацузы і індусы. І толькі ўдзел жаўнераў ІІ корпусу здолеў пераламіць сітуацыю ў гэтай адной з найбуйнейшых бітваў ІІ сусветнай вайны. У складзе арміі генерала Андэрса былі і ўраджэнцы Налібацкага краю. 

Wednesday, May 7, 2014

“Каб немцы дазналіся, што я зрабіла, дык загналі б са сваякамі на той свет”

















Падчас ІІ сусветнай вайны нашы дзяды і прадзеды апынуліся паміж савецкім сярпом з молатам і фашысцкай свастыкай. Колькасць крыві, пралітай на нашых землях, гісторыкі называюць адной з самых вялікіх драмаў у гісторыі чалавецтва. Сваёй дзяржавы, якая б магла стаць у абарону мірнага насельніцтва, у беларусаў не было. У такой сітуацыі даводзілася разлічваць толькі на свае сілы, кемлівасць і адвагу. Прыклад такой адвагі паказала налібачанка Анна Макоўская (Босая), якая ў 1943 годзе вывела з закрытага нямецкага лагера ў Мінску 7 чалавек.

Monday, May 5, 2014

"Мне сказалі, што я паехала ў лагер ахвотніцай у заработкі"













Напярэдадні чарговай гадавіны заканчэння ІІ сусветнай вайны запрашаем пазнаёміцца з успамінамі 90-ай жыхаркі вёскі Янкавічы Стэфаніі Макавай. Гэта праўдзівая карціна жыцця нашых людзей ад даваеннага часу да сённяшніх дзён.


Wednesday, April 30, 2014

100-гадовы налібачанін: Не дай Бог вам бачыць тое, што я перажыў

















Яну Чарняцу нядаўна споўнілася 100 гадоў. Ён адзін з пяці сотняў доўгажыхароў Беларусі, якія пражылі стагоддзе. Нарадзіўся сп. Ян у Расейскай імперыі, выхоўваўся ў польскія часы, зведаў здзекі фашызма і камунізма, жыў ў “савецкім раі”, а сваё стагоддзе сустрэў у незалежнай Беларусі. Такіх людзей называюць – “чалавек-эпоха”. Нягледзячы на сталы век, ён застаўся волатам духу, чалавекам, адданым каштоўнасцям, якія прышчапілі яму бацькі – праўдзе і справядлівасці. 

Успамінамі пра сваё жыццё Ян Чарнец падзяліўся з сайтам www.nalibaki.org

Tuesday, April 29, 2014

Адкрыўся новы веламаршрут па Налібацкай пушчы















Добрыя навіны для веласіпедыстаў: у Беларусі адкрыўся першы і пакуль адзіны мадэльны турыстычна-экскурсійны зялёны веламаршрут, які адпавядае ўсім міжнародным патрабаванням (гэта значыць, што тут ёсць разметка, каб не згубіцца на маршруце, інфармацыйныя стэнды ля аграсядзібаў, прыродных і гістарычных помнікаў, месцы адпачынку, прыпынкі, дзе прапануюць застацца на начлег ці паесці).

Жыгамонт у Налібаках














У сэрвісе youtube.com з'явілася відэа тэлеперадачы "Прыгоды дылетанта" прысвечанай Налібакам.

Налібоцкая гута - паспяховы бізнэс-праект Ганны Радзівіл. Дзе выраблялася большасць чугунных надгробкаў у 19 ст. Як выглядаюць старажытныя касцёлы без атынкоўкі? Родныя прасторы біёлага, актора і паэта Юзака Фарботкі. Глядзіце відэа!

Thursday, March 27, 2014

"Калі б не Бог, то я не перажыла б гэтага пекла"













Жыхарка вёскі Янкавічы Стэфанія Макава неўзабаве адзначыць сваё 90-годдзе. Яе жыццё - гэта люстраное адбіццё калектыўнага лёсу не толькі жыхароў Налібацкага краю, але і ўсёй Беларусі. Яе бесклапотнае дзяцінства ў сярэдзіне 30-ых гадоў мінулага стагоддзя перапыніла вайна, якая забрала тату і маму. 16-гадовую Стэфанію вывезлі на прымусовыя працы ў Чэхаславаччыну, дзе яна перажыла голад і здзекі. Вайна разлучыла яе з любімай сястрой.