Wednesday, May 8, 2019

Імёны 128 налібачан, забітых савецкімі партызанамі 8 мая 1943 года




8 мая 1943 году ў Налібаках на Стаўпеччыне партызаны забілі больш за сотню мірных жыхароў. Спачатку ў справаздачах паведамлялася, што ахвяры — гэта 200 паліцыянтаў. Пазней яны сталі немцамі, а лічба вырасла да 400. А насамрэч аніводзін немец тады не быў забіты.


Дзякуючы налібачанам з ЗША, Канады, Аўстраліі і Польшчы ўпершыню ўдалося скласці амаль поўны спіс ахвяраў той бойні.

На малюнку налібачаніна з ЗША Мечыслава Клімовіча паказаная экзэкуцыя на вуліцы Наваградзкай.


Чытайце таксама: 8 мая 1943 г. партызаны расстралялі ў Налібаках 128 чалавек. У савецкай гістарыяграфіі аперацыя называецца «разгромам нямецкага гарнізона».

У двухкоссі прыводзяцца мянушкі, якія шырока выкарыстоўваліся да вайны ў Налібаках.

1. Адамцэвіч Станіслаў „ Стрэк”
2. Агейка Ян
3. Астапей Міхал
4. Астапей Уладыслаў
5. Астапей Францішак, сям’я жыла на вул. Наваградскай
6. Акуліч Станіслаў
7. Бычкевіч Стэфан „Ганік”, жыў на вул. Наваградскай
8. Багдановіч Вітальд, жыў каля касьцёла
9. Башура Стэфан „Жыўчык”, жыў на вул. Наваградскай
10. Башура Вітальд „Жыўчык”,
11. Баранцэвіч Стэфан, паліцэйскія пенсіянер
12. Верамей Станіслаў
13. Верамей Канстанцін сын Станіслава
14. Верамей Ізабэла, маці Канстанціна
15. Волан Эдвард
16. Грыгарцэвіч Караль „Захарук”, сын Нікадзіма, жылі каля Мішукоў
17. Грыгарцэвіч Нікадзім „Дэк”
18. Грыгарцэвіч Караль „Балабоста”
19. Грыгарцэвіч Антоні „Тосік”
20. Грыгарцэвіч Вацлаў „Есці”, жылі на вуд. Наваградскай, у бок цэнтра
21. Грыгарцэвтч Генрык
22. Грыгарцэвіч Францішак „Качка”
23. Грыгарцэвіч Балястаў „Юрка”, жыў у палове вул. Наваградскай
24. Годыль Станіслаў „Смаляк”
25. Годыль Юзаф „Румка”
26. Годыль Анеля
27. Годыль Зофія
28. Годыль Караль
29. Годыль Казімір
30. Годыль Аляксандар „Паўлюк”
31. Годыль Нікадзім
32. Годыль Антоні „Бздыр”
33. Годыль Эдвард, сям’я жыла на вул. Наваградскай
34. Гасюк Вінцэнт
35. Гасюк Адам „Мернік”
36. Галуб Антоні, да ІІ сусьветнай вайны працавай у малачарні
37. Галашэвіч Рафал,
38. Дубіцкі Юзаф „Ціляк”
39. Дубіцкі Стэфан „Шылак”
40. Дубіцкі Баляслаў „Шылак”, сям’я жыла на вул. Наваградскай
41. Емельяновіч Казімір
42. Захаранка Вацлаў
43. Зялёнка Караль
44. Зялёнка Марыя
45. Зялёнка Ян
46. Зялёнка Баляслаў
47. Зялёнка Мечыслаў
48. Зялёнка Ян
49. Каржэнька Ян
50. Каржэнька Браніслаў „Уратнік”
51. Каржэнька Баляслаў
52. Каржэнька Адам
53. Каржэнька Аляксандар
54. Каржэнька Вацлаў, працаваў у гміне
55. Каржэнька Анатоль, брат
56. Кашужка Антоні
57. Кажушка Юзаф
58. Кажушка Вітальд, сям’я жыла на рынку
59. Карп
60. Карневіч Барбара
61. Карневіч Ян
62. Карневіч Альбэрт
63. Карневіч Юзаф
64. Карневіч Станіслаў, чатыры сыны і маці.
65. Куніцкі Баляслаў
66. Клімовіч
67. Лазэўскі
68. Ланіскі Юзаф
69. Лукашэвіч Караль
70. Лукашэвіч Ян „Каспар”,
71. Лукашэвіч Міхал
72. Лукашэвіч Бэрнард
73. Лукашэвіч Пётр
74. Лукашэвіч Браніслаў
75. Лойка Рафал „Трус”
76. Лойка Юзаф „Кавальчук”, зяць Нікадзіма Грыгарцэвіча
77. Лойка Ян „Чэпчык”
78. Лойка Адам
79. Макоўскі Станіслаў
80. Макоўскі Ян „Цецька”
81. Макоўскі Францішак
82. Макоўскі Нікадзім
83. Мазун Эдвард, жыў на вул. Наваградскай
84. Маслоўскі,
85. Мішук Рафал „Галыш”
86. Мішук Эдвард
87. Мельнік Антоні
88. Мельнік Станіслаў, сям’я жыла на вул. Наваградскай
89. Марцінкевіч Юзаф „Брукар”
90. Мірон Ян
91. Нецка Каараль, паліцыянт, які стрэліў у партызана
92. Нецка Юзаф
93. Петрашкевіч Міхал, арганіст у касьцёле сьв. Бартламея
94. Пузоўскі Эдвард
95. Пузоўскі Юзаф
96. Паплаўскі
97. Радзівон Караль
98. Ражко Баляслаў, вартавы
99. Сакаловіч Павал
100. Собаль Уладыслаў
101. Собаль Антоні,
102. Сазановіч Казімір,
103. Страшэўскі Караль
104. Стасюкевіч Стэфан „Шымшаль”
105. Тычынскі, „прыежджы”
106. Чуйко Пётр „Югась”,
107. Шаржановіч Міхал „Антосік”
108. Шэмят Казімір „Стрэк”
109. Шэмят Станіслаў
110. Шунейка Ян
111. Шмукста Баляслаў, жыў каля рынка
112. Фарботка Антоні „Пятрук”
113. Фарботка Віктар „Жыжыч”
114. Фарботка Антоні „Бомбель”
115. Фарботка Юзаф „Гусак”
116. Фарботка Антоні „Барэц”
117. Фарботка Браніслаў „Дрозд”
118. Фарботка Станіслаў
119. Фарботка Чэслаў „Піус”
120. Хіліцкі Міхал „Азюка”
121. Хіліцкі Пётр „Зайца”, жыў на вул. Наваградскай
122. Хмара Антоні „Спас”
123. Хмара Юзаф
124. Хмара Станіслаў
125. Хмара Ян
126. Хмара Ганна, сям’я жыла на вул. Наваградскай


На здымку: вуліца Ліпеньская (некалі Наваградская) сёння.

Чытайце таксама: Як партызаны забівалі маіх аднавяскоўцаў. 75 гадоў налібацкай бойні

У працы над стварэннем спісу працавалі Францішак Фарботка, Юзаф Годыль, Бэрнард Кажушка, Рышард Мазун, Вацлаў Навіцкі, Хіліцкая Марыя.

No comments:

Post a Comment