На могілках у Налібаках збудавалі незвычайны аб'ект - гару Галгофу. Паводле Евангелляў, менавіта так называлася месца за сценамі Ерусаліма, дзе быў укрыжаваны Езус Хрыстос. Ініцыятары і аўтары помніка ў Налібаках кажуць, што гэта адзіная такая спаруда ў Беларусі.
Напярэдадні Калядаў Налібакі зазіхацелі святочнымі колерамі. Ва ўсім Стаўбцоўскім раёне няма вёскі, якая здолее пахваліцца лепшай ілюмінацыяй. Але налібачане не асабліва гэтым хвалявацца. Ёсць дык і добра.