На самым паўднёва-заходнім ускрайку Налібоцкай пушчы дзве яе галоўныя артэрыі - Нёман і Заходняя Бярэзіна - зліваюцца ў адно цэлае. І ў месцы іх зліцця на высокім беразе стаіць дуб. Маляўнічасць гэтага досыць глухога месца цяжка перадаць словамі.
Вось так выглядае ўзыход Сонца над ускрайкам Налібоцкай пушчы.
Ночы там зорныя-зорныя, а раніцы - вельмі ціхія, быццам знаходзішся за 100 кіламетраў ад цывілізацыі.
На камп'ютары вельмі цікава разглядаць карцінкі ў 100% маштабе. Вунь там пачынаюцца бяскрайнія масівы пушчы, там стаіць група ветракоў пад Навагрудкам, а ў накірунку цячэння Нёмана можна нават Ліду ўбачыць, да якой 50 км!
No comments:
Post a Comment