Wednesday, December 23, 2015

Калядная казка: такой святочнай ілюмінацыі ў Налібаках яшчэ не было (ФОТА)














Напярэдадні Калядаў і Новага года Налібакі зазіхацелі ўсімі колерамі. Амаль што кожны трэці жылы двор у вёсцы асвячае святочная ілюмінацыя. У Стаўбцоўскім раёне, бадай, няма такой другой вёскі, дзе святы адчуваюцца так моцна як тут.

Фотаапарат, якім мы карысталіся, на жаль, не ў стане перадаць той прыгожосці, якую нам давялося пабачыць жыўцом. Фотаздымкі перадаюць усяго невялікую частку той святочнай атмасферы, якая пануе ў Налібаках.


Наш шпацыр мы пачынаем ад сядзібы Белпошты ў Налібаках. Трэба сказаць, што ўсе дзяржаўныя ўстановы ў вёсцы не сачкавалі і ўпрыгожылі свае будынкі.


Парафіяльны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі свеціцца нібыта катэдра ў сталіцы. Зрэшты, так і ёсць. Налібакі - гэта ж сталіца Налібацкай пушчы.


За святочную ілюмінацыя касцёла дзякуем кс. пробашчу Мар'яну Шэршаню і ўсім, хто дапамагаў яму.


А гэта ўжо Дом Культуры. Яго дырэктар Анатоль Сарнацкі і бібліятэкар Валянціна Буняк добра пастараліся. На здымку бачны толькі невялікі элемент святочнага асвятлення. Больш можна пабачыць у навагоднюю ноч. Менавіта ў ДК адбудзецца вялікая навагодняя імпрэза ў Налібаках.


Побач з Домам Культуры месціцца сядзіба налібацкай гаспадаркі, якую самі налібачане называюць "канторай".


І ялінка буйным планам.



А мы тым часам ідзем у бок гаспадарчых пабудоў.



Да свята падрыхтаваўся нават налібацкі гараж.


Па-святочнаму сустракаюць і вокны склада, месца, дзе захоўваюцца ўраджай з налібацкіх палёў.


Тое ж вакно, але пару імгненняў пазней.



Дзіцячы садок падрыхтаваны да Калядаў.


І вось мы ў цэнтры Налібак ізноў. Гэта сядзіба Налібацкага сельскага савета. Менавіта яго старшыня Аляксандр Пілінкевіч запачаткаваў летась конкурс на найлепшую святочную ілюмінацыю сярод налібачан. Сёлета ахвотных паўдзельнічаць - амаль паўвёскі. Ды і сам сельсавет мог бы кінуць выклік :-)


 Каля гэтай елкі налібачане сустрэнуць увечары 31 снежня - 2016 год. На цэнтральнай пляцоўцы Налібак запланаваная навагодняя ўрачыстасць.


А мы тым часам пачынаем агляд налібацкіх двароў. Гэта сядзіба Чарняўскіх на вуліцы Гасціннай. Фотаздымак не адлюстроўвае, на жаль, хараства іх дома. Проста ўявіце, што рэальны стан у 100 разоў лепшы, чым здымак.


Дом сям'і Раковіч на той жа цэнтральнай вуліцы.


Сядзіба Макоўскіх на вуліцы Ліпеньскай.


Выходзім з двара і ідзем далей.


Хораша свой дом упрыгожылі і Шматы на Ліпеньскай.


Збочвае ў вуліцу Азёрную, каб пацікаваць на хату Вількоцкіх.


Дом з трошкі іншай перспектывы. Ён варты таго, каб паказаць яго яшчэ раз.


Побач фатаграфум дом яшчэ адных Вількоцкіх і вяртаемся на Ліпеньскую.


Прыўкрасны дом сям'м Вялічка. Чарговы раз шкадуем, што наша тэхніка не дарасла да сур'ёзных выклікаў.


Хата Маскалевічаў зіхацець усімі магчымымі колерамі.


Тут яна ўжо зялёная.


Ажно стракаціць колерамі.


Дом сям'і Гурневіч на вуліцы Ліпеньскай.


Ён самы яшчэ раз.


Цікуем у вакно - амаль дыскатэка :-)


І апошні дом на вуліцы Ліпеньскай - сядзіба Слабодчыкавых.


Мы ідзем на вуліцу Садовую. Першы здымак робім у двары Ліпніцкіх.


Прыпыняемся каля хаты Чыжэўскіх. І заходзім да іх у двор.


На сцяне дома - вельмі стылёвая ялінка.


Не менш стылёвая ялінка ля хаты. Яе пільнуюць гномы.


Ля хаты самага старога налібачаніна - 101-гадовага Яна Чарняца - таксама сімпатычная ялінка.


Вакно ў доме Бычкевіча само прыцягвае ўвагу.


Прыгожа зіхаціць дом сям'м Пятра Мазуна.


Зірнем на яго з іншага боку - ён тут таксама чароўны.



І апошні зіхоткі дом на Садовай - сядзіба Фэлікса Мазуна і яго сям'і.

Такая святочная ілюмінацыя ў Налібаках - упершыню ў гісторыі. Шкадуем, што нам не ўдалося пахваліцца ўсімі налібацкімі сядзібамі і дварамі. Выбачаемся, калі кагосьці незнарок прамінулі. Спадзяемся, што ў наступным годзе Налібакі можна будзе пабачыць з міжнароднай касмічнай станцыі.

З Калядамі і надыходзячым Новым Годам. Шчасця, здароўя, міру і дабра ў вашы сем'і.

Жыве Налібацкі край!

1 comment:

  1. Нiколi раней не бачыу Налiбакi такiмi! Дзякуй вам Зьмiцер !

    ReplyDelete