Ровар і фотаапарат для краязнаўцы - гэта нязменныя сябры. На ровары можна дабрацца па бездаражы ў любую кропку нашай пушчы, а фотаапарат зафіксуе яе самыя маляўнічыя мясціны. Сёння мы запрашаем Вас у вёску Церабейнае, што размяшчаецца паміж Налібакамі і Кляцішчам.
З Налібак у Церабейнае трэба ехаць праз Віленскую вуліцу, у бок Кляцішча. Гэта недзе 4 км. Дарога добрая, праз лес. Цішыня, толькі птушкі заліваюцца спевам.
Сёння ў Церабейным жыве каля сотні чалавек. У вёсцы ёсць крама і жывёлагадоўчая ферма.
Церабейнае - гэта адзіная вёска налібацкага сельсавета, дзе ёсць брукаваная вуліца. Брук паклалі на пачатку 1930-ых гадоў.
Некалі "пры Польшчы", калі брук зарастаў травой, гаспадарам сядзібаў, каля якіх быў недагледжаны кавалак вуліцы, давалі вялікі штраф. Таму на чыстку бруку звычайна выводзілі дзяцей з відэльцамі.
Амаль усе сядзібы ў Церабейным драўляныя, пабудаваныя пасля вайны. Вёску спалілі немы ў 1943 годзе. Да вайны там жыло больш за 300 чалавек.
Драўляная прыбудова.
Стары калодзеж у апусцелым двары.
Свае двары церабейнаўцы трымаюць у парадку. Усё хораша абкошана.
Вока радуецца ад такіх прыгожых і дагледжаных дамкоў.
Вёска знаходзіцца пры самым лесе і патанае ў садах.
Ёсць у церабейнаўцаў пачуццё прыгажосці. Свае сядзібы яны ўпрыгожваюць стракатымі ўзорамі і размалёўваюць рознымі колерамі.
Але палова вясковых дамоў стаяць апусцелыя. Хапае і пустых фундаментаў, якія параслі лебядой і кветкамі.
Кветкі не толькі на клумбах, але і на дамах.
Стары апусцелы дом. А яшчэ 20 гадоў таму яго гаспадары частавалі сырам і мёдам.
Гумно - месца, дзе захоўваецца сена.
Вечарэе. Час вяртацца ў Налібакі. А гэта славутая беларуская дарога. Бездакорная чысціня, свежая разметка.
А вось і нашае мястэчка. Хай кожны памятае год першай узгадкі Налібак і нашыя славутасці - пушчу і шкляную гуту князёў Радзівілаў.
Фота Юліі Гурневіч.
Witam!
ReplyDeleteBardzo się cieszę,że prowadzisz fajnego bloga.
Moja rodzina mieszkała przed wojną w TEREBEJNIE. Mój dziadek Augustyn Michno jest pochowany na cmentarzu w Nalibokach.Babcia Bronisława Michno z domu Najdzion została wywieziona przez Niemców w 1943 roku do Austrii wraz z pięciorgiem dzieci.
Mój tato Michał Michno urodził się w TEREBEJNIE,tak jak pozostałe dzieci z całej piątki.
Po wojnie zamieszkali na ziemiach odzyskanych w Łobzie.Dwóch braci babci wróciło do Terebejna to Bolesław i Karol Najdzion.Babcia raz była w Terebejnie w odwiedzinach u swoich braci.Jesli masz może jakieś wieści o rodzinie Michno lub Najdzion to bardzo proszę o kontakt na mojego maila:bmichno69@wp.pl