Sunday, June 28, 2015

Налібачане адсвяткавалі Дзень мястэчка (фота)



















27 чэрвеня налібачане адсвяткавалі Дзень мястэчка. Урачыстасці пачаліся раніцай святочнай імшой у касцёле Ўнебаўзяцца Найсвяцейшай Марыі Панны, а завершыліся дыскатэкай у мясцовым Доме культуры раніцай наступнага дня. Глядзіце фотасправаздачу святкавання.





Свята пачалося ўрачыстым шэсцем ад вёскі Каменка (мікрараён Налібак).


Калону ўзначальваў духавы аркестр. Звярніце ўвагу, якая дагледжаная дарога ў нашай вёсцы. Гаспадары, што тут шмат казаць.


Прыгожыя жанчыны ў прыгожых строях - гэта ўдзельнікі ансамбля "Валошкі" Дзераўнянскага цэнтра культуры.


Для ўдзельнікаў урачыстасці налібачане падрыхтавалі святочныя сталы. Усяго іх было пяць. А гэта во першы. Гасцей сустракаюць Ганна Зялёнка і Марыя Годыль.


Налібацкія гарманісты. У цэнтры стаіць налібачанін Станіслаў Годыль, легендарная асоба ў гісторыі Налібак. Яму мы прысвяцім асобны допіс. На здымку вы бачыце і налібацкага пробашча - ксяндза-каноніка Мар'яна Шэршаня. Злева ад яго - Фэлікс Мазун, уладальнік самай прыгожай сядзібы ў Налібаках. Неўзабаве яго сядзібе будзе прысвечаны асобны фотарэпартаж.


"Валошкі" віншуюць налібачан.


А гэта наш войт - старшыня Налібацкага сельсавета Аляксандр Пілінкевіч. Дзякуючы яго дбайнасці наша вёска харашэе з кожным днём. Дарэчы, гэта ён арганізаваў Свята мястэчка.


Налібачанкі слухаюць віншаванні.


Во якія модныя ў нас людзі. Налібачанін "ад дзеда-прадзеда" пан Акуліч.


Затым шэсце рушыла ў Налібакі па вуліцы Віленскай (цяпер Садовая).


Так стылёва налібачане ўпрыгожвалі свае сядзібы.


На Віленскай вуліцы "прыпынак" шэсця быў каля сядзібаў Чарняўскіх і Чыжэўскіх.


"Валошкі" віншуюць самага старога налібачаніна - 101-гадовага Яна Чарняца.


А гэта ўжо застолле на Школьнай вуліцы.


Гасцей вітае акторка Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Любоў Пукіта (Міцкевіч), ураджэнка Налібак.


Полечку-трасуху з "валошкай" выконвае старшыня Стаўбцоўскага райcавета Аркадзь Казякоўскі.


А 13 гадзіне на пляцоўцы каля Дома культуры пачаўся 5-гадзінны канцэрт музыкаў са Стоўбцаў, Івянца, Маладзечна, Мінска.


Дырэктар школы ў Налібаках Вікторыя Высоцкая знаёміць гасцей фэста з гісторыяй Налібак.


Людзі хораша і культурна адпачывалі, слухалі канцэрт, елі шашлыкі, смажаныя каўбаскі.


Падчас канцэрту адбывалася ўганараванне самых актыўных і зааслужаных налібачан. Усе яны атрымалі каштоўныя падарункі. 


Шчыра і без прыўкрас - канцэрт быў вельмі сімпатычны і музычна бездакорны.


 Адразу ж на пляцоўцы можна было выбіць манету з налібацкім гербам і датай першага ўзгадвання мястэчка.


А вось такія файныя значкі атрымлівалі ўдзельнікі фэста.


Значкі раздаваў сам старшыня сельсавета Аляксандр Пілінкевіч.


Пасля 18 гадзіны святкаванні перамясціліся ў налібацкія падворкі і сады.

Фота і апісанні ДГ.

2 comments:

  1. Велькi дзякуй Вам за Вашы рэпартажы i што распавядаеце пра гiсторыю гэтых мясцiн.

    ReplyDelete