Tuesday, October 2, 2018

Збіраем грошы на крыж пры уездзе ў Налібакі разам. Так было вякамі


Гісторыя ўзнікнення Налібак звязаная з каталіцтвам. Паводле легенды, калі вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч цудам уратаваўся ад маланкі падчас палявання ў пушчы, ён загадаў пабудаваць на гэтым месцы капліцу. Сёння там знаходзіцца наш касцёл. Першая афіцыйная згадка пра Налібакі ў 1447 годзе таксама датычыць гісторыі парафіі.


Каталікі заўсёды ставілі крыжы на ўедзе ў свае мясцовасці. Так варта зрабіць і ў Налібаках. У нашай парафіі ўзнікла ініцыятыўная група, якай зоймецца зборам сродкаў на вялікі каталіцкі крыж. Яго ўсталююць пры дарозе са Стоўбцаў. Дакладны выгляд і месца размяшчэння мы зможам выбраць самі, падчас галасавання. Яно адбудзецца пасля аднаго з нядзельных набажэнстваў, калі будзе сабраная неабходная сума – 1 000 рублёў. Калі сродкаў будзе сабрана больш, то яны пойдуць на добраўпарадкаваенне Гары Галгофы на налібацкіх могілках. Ксёндз пробашч Мар’ян Шэршань падтрымаў гэтую ініцыятыву. Для крыжа ўжо набытая фігура Езуса Хрыста.


За збор сродкаў адказны Вячаслаў Мішук. Кожнае ахвяраванне дакументуецца ў адмысловым сшытку з пячаткай парафіі. Ахвотныя ахвяраваць любую суму на крыж могуць скантактавацца са спадаром Мішуком па тэлефонах 8029-777-3097 (МТС) і 8029-304-4170 (Velcom). Грошы можна перадаць у Налібаках, і ў Мінску.

Далучайцеся! Важная любая дапамога. Дзякуем!


No comments:

Post a Comment