Friday, June 21, 2013

Мянушкі налібачан у 1921-1943 гадах

Налібачане, 1930-ыя гады.

 













У Налібаках жыве шмат сем’яў з такім самым прозвішчам. Каб не блытацца, налібачане яшчэ перад вайной шырока карысталіся мянушкамі. Некаторыя з іх захаваліся да сённяшняга дня. 

"Архэ" пра www.nalibaki.org

Сядзіба гміны ў Налібаках, 1930-ыя гады.
















Журналіст Дзмітры Гурневіч стварыў сайт, прысвечаны гісторыі Налібацкага краю.

Што ведае пра Налібакі сярэднестатыстычны беларус? Безумоўна, ведае пра Налібацкую пушчу. Жыхары ваколіц добра ведаюць налібацкую "пушчанку" – самагонку, за якой сюды прыязджаюць нават з Карэліччыны і Наваградчыны. Ці не  кожны старэйшы школьнік чуў на уроках гісторыі пра знакаміты налібацкі шкляны посуд. Нехта чуў і нават паглядзеў мастацкі фільм пра братоў Бельскіх і іх партызанскі атрад, які ў гады ІІ сусветнай вайны дзейнічаў у Налібацкай пушчы.


Thursday, June 20, 2013

"Мой тата - Язэп Фарботка"

Уладзіслаў Фарботка






















 У жніўні мінулага года я шукаў у Інтэрнэце звесткі пра ўраджэнца Налібак, паэта, фатографа, блізкага сябра Яна Булгака, дзеяча БНР Язэпа Фарботку. Да 1920 года ён быў актыўным беларускім дзеячам у Мінску. Мяне цікавіла, ці ёсць у Лодзі, дзе апошнія гады перад смерцю жыў Фарботка, яго сям'я, дзеці, унукі. На сайце Лодзінскага аддзелу Таварыства польскіх філатэлістаў я выпадкова пабачыў здымак Уладзіслава Фарботкі, кіраўніка мясцовай філіі. Дазнаўшыся яго нумар, я патэлефанаў і сходу спытаў: "А дзе нарадзіўся Ваш бацька?". Спадар на другім канцы дроту адказаў: "Мой бацька Язэп Фарботка нарадзіўся Налібаках". 

Трагедыя налібацкіх габрэяў






















У 2004 годзе, падчас паездкі ў ЗША, адзін налібачанін з Вашынгтону прапанаваў мне наведаць Музей Халакосту, які знаходзіцца ў амерыканскай сталіцы. Я ахвотна пагадзіўся. Музей зрабіў на мяне неверагоднае ўражанне. Упершыню ў жыцці я зразумеў маштаб трагедыі габрэяў падчас ІІ сусветнай вайны. На шкляной сцяне музею, дзе вядзецца пералік еўрапейскіх мясцовасцяў, дзе да вайны жылі габрэі, я знайшоў нашы Налібакі. Гэта прымусіла мяне зацікавіцца лёсам габрэяў нашага мястэчка.

Tuesday, June 18, 2013

Таямніца “Налібацкай хронікі”















Да ІІ сусветнай вайны векавая гісторыя Налібак і ваколіцаў занатоўвалася ў так званай “Налібацкай хроніцы”. У часе вайны яна бясследна знікла. Аднак ёсць верагоднасць, што "налібацкі летапіс" захоўваецца за мяжой.


Monday, June 17, 2013

Страчаная перліна Налібак - касцёл святога Бартламея















На пагорку ля маляўнічага возера ў цэнтры Налібак ўзвышаецца велічны касцёл. Гэтую святыню пачалі будаваць яшчэ ў 30-ыя гады мінулага стагоддзя, а скончылі толькі пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці. Мала хто з налібачан ведае, што побач з гэтай святыняй, яшчэ 70 год таму, стаяў 200-гадовы драўляны касцёл збудаваным родам Радзівілаў. 

Скульптар-фантаст з Налібак

Знаёмцеся: амерыканскі скульптар налібацкага паходжання Джордж Фарботка. Пасля ІІ сусветнай вайны сям’я Фарботкаў у ЗША. У Амерыцы малады Джордж развіў сваё захапленне мастацтвам да майстэрскага ўзроўню. Сёння яго скульптуры можна пабачыць у многіх краінах свету.  (Шмат фота)