На 108 годзе жыцця ў Налібаках памёр адзін з найстарэйшых беларусаў. 5 гадоў таму яго наведалі журналісты і дазналіся, за што ён цэніць ранейшыя часы і чаму ўзгадвае пра іх з вялікай настальгіяй. Чытайце і глядзіце відэа ніжэй.

Калі я гэта пабачыў, то ў мяне зрабіліся мокрымі вочы. Я, вядома ж, ведаю, наколькі подлым можа быць чалавек, але ТАКОЕ стала для мяне нечаканасцю. Рэдактарка стаўпецкай раёнкі “Прамень” Нэлі Астрэйка ў сённяшнім нумары заявіла, што “налібацкая бойня” 8 мая 1943 году, у выніку якой партызаны расстралялі 128 жыхароў вёскі, дзе я вырас – фэйк.