
На месцы былой радзівілаўскай шкляной мануфактуры ў Налібаках былі знойдзеныя некалькі шкляных прадметаў. Іх, падчас прац на прысядзібным участку, знайшоў Віктар Хмара.
Дом і зямельны ўчастак сям’і Хмараў размяшчаецца паблізу былога галоўнага будынку шкляной гуты, якая працавала ў Налібака ад пачатку 18 ст. да сярэдзіны 19 ст. Гэта пляцоўка побач з налібацкім касцёлам, уздоўж ракі Лебяжода.
![]() |
| Гута знаходзілася пра правым баку дарогі ў бок касцёла. |
![]() | |
| Кавалкі каляровага шкла. |
Налібацкая шкляная мануфактура была заснаванай княгіняй Ганнай Радзівіл у 1720 годзе. На ёй вырабляліся келіхі, кілішкі, філіжанкі, сервісы, якія мелі за гонар ставіць на стол арыстакраты з усёй Еўропы. Налібацкім посудам карысталіся польскія каралі ў варшаўскай рэзідэнцыі “Лазенкі”. Апрача замежных майстраў, на гуце працавалі і мясцовыя гутнікі, якія запачаткавалі цэлыя дынастыі мастакоў і шліфавальшчыкаў: Дубіцкія, Клімовічы, Каржэнькі, Фарботкі і ішыя.
![]() |
| Кавалкі кафлі. |
Пабачыць налібацкае шкло можна ў музеях Польшчы, Расіі, Украіны, а таксама ў прыватных калекцыях у Англіі, Швецыі, Японіі і ЗША.
Пачытаць пра Налібацкую шкляную шуту князёў Радзівілаў можна тут.



.jpg)

No comments:
Post a Comment